Афіша22

Анатоль Кляшчук прэзентуе сваю калекцыю беларускіх абрадаў

Прэзентацыя фотаальбома «Карагод беларускіх абрадаў» Анатоля Клешчука адбудзецца ў Інстытуце культуры Беларусі (Мінск, вул.Каліноўскага, 12) 18 лютага, а 16-й гадзіне, ў фае 2-га паверха.

Кніга выйшла у выдавецтве «Беларусь» напрыканцы 2015 года і прызнана лепшым фотаальбомам у намінацыі «Фотапогляд» у рамках конкурсу «Мастацтва кнігі» на ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. 

Анатоль Кляшчук — вядомы ў Беларусі і за яе межамі фотамастак, які правёў больш за 30 персанальных выстаў, найбольш значныя з якіх адбыліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, двойчы ў будынку Еўрапарламента ў Бруселі, у Палацы Лігі Нацый у Жэневе, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, у галерэі Вілі Бранд Хаус і ў Бундэстагу ў Берліне.

«Карагод беларускіх абрадаў» — вынік шматгадовай працы аўтара — фотакарэспандэнта газеты «Звязда». На старонках альбома змясцілася паўнавартаснае даследаванне традыцыйных свят.

Гэта каляндарныя абрады і звычаі з розных рэгіёнаў Беларусі, многія з якіх узятыя пад ахову дзяржавы, а таксама аматарскія формы засваення нематэрыяльнай культурнай спадчыны моладдзю і ўвядзенне гэтай абрадавай спадчыны ў гарадское асяроддзе, у інтэрактыўныя формы дзейнасці музеяў. Многія абрады яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў і пераймальнікаў.

Ён запрашае на прэзентацыю кнігі ўсіх зацікаўленых беларускай традыцыйнай культурай!

Аўтара можна запрашаць на любыя цікавыя абрады, якія ладзяцца ў Вашай мясцовасці. Тэл. Анатоля Клешчука (029) 627-18-77.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць