Спорт77

«Лакаматыву» пагражае дыскваліфікацыя за футболку з Пуціным у Стамбуле

УЕФА можа дыскваліфікаваць паўабаронцу маскоўскага «Лакаматыва» Дзмітрыя Тарасава за дэманстрацыю футболкі з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пасля выязнога матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы з «Фенербахчэ» (0:2).

«У дадзеным выпадку відавочна парушэнне дысцыплінарнага рэгламенту і відавочная правакацыя. Тарасаў можа быць дыскваліфікаваны, прычым на працяглы тэрмін, мінімум — 10 матчаў. Санкцыі могуць прымяніць і да «Лакаматыва», які дапусціў такое», — распавяла «Р-Спорт» крыніца ва УЕФА.

Дзеянні Тарасава могуць падпадаць пад артыкул 14 дысцыплінарнага рэгламенту УЕФА, згодна з якой «асоба, якая абражае чалавечую годнасць асобы або групы асоб па якіх-небудзь прыкметах … можа наклікаць на сябе дыскваліфікацыю працягласцю не менш за 10 матчаў або на пэўны перыяд часу або іншыя адпаведныя санкцыі».

Сёмым пунктам артыкула 14 рэгламенту ўказана, што «забараняюцца ўсе формы ідэалагічнай, палітычнай ці рэлігійнай прапаганды». Тарасаў у любым выпадку прапусціць матч у адказ з «Фенербахчэ» з-за перабору жоўтых картак.

Пасля матча Тарасаў заявіў, што не хацеў нікога пакрыўдзіць або справакаваць. Паводле яго слоў, ён можа і ў наступным матчы выйсці на поле ў футболцы з прэзідэнтам Расіі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць