Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1717

Гульні з мутантам

Зараз расейскі арол нацэліцца дзвюма глюгамі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Пуцін чакана згадзіўся стаць прэм'ерам. А звыш таго яшчэ і старшынём "Адзінай Расеі". Другі тытул зусім не сінэкура. Калі на Захадзе прэзыдэнтаў у такой фазе называюць "кульгавымі качкамі", то Пуцін акурат закасаў рукавы. Ён актыўна пераструктуроўвае ўсю сыстэму расейскай улады, ствараючы пад сябе моцныя вагары. Як гэтыя пэртурбацыі адаб'юцца на Беларусі?

Хтосьці прагназуе, што новы прэзыдэнт і новасьпечаны прэм'ер абавязкова сутыкнуцца лбамі. Калі самі і ня хочуць, дык кланы іх уцягнуць у клінч. І вось тады, маўляў, для беларускага афіцыйнага кіраўніка надыдзе час палавіць рыбку ў мутнай расейскай вадзе. Намякаюць, што невыпадкова купіў кватэру ў Траецкім адзін маскоўскі тэлевядоўца з рэпутацыяй піяр-кілера. І што цераз лорда Бэла абмяркоўваецца нібыта зусім ня той плян, пра які гудуць прафаны.

Па мне, дык гэтыя пэрыядычныя гіпотэзы пра новы паход на Маскву — са сфэры ненавуковай фантастыкі. Зараз беларускаму кіраўніку не да таго. Тут бы ацалець, каб не задушылі газавымі коштамі ды не засмакталі паўзучай інкарпарацыяй.

Палітоляг Валер Карбалевіч мяркуе так: "Ці будзе канкурэнцыя між двума расейскімі лідэрамі, ці ня будзе яе — гэта мала паўплывае на дачыненьні Масквы зь Менскам. Хутчэй тут будуць мець уплыў геапалітычныя чыньнікі, і ў прыватнасьці — працэс руху Ўкраіны ў НАТО. Вось на гэтым тле Лукашэнка можа тое-сёе выйграць. У Расеі ж пасьля страты пазыцыяў зюганаўцамі ў яго няма сур'ёзнага ідэалягічнага апірышча. Спробы згуляць на магчымых супярэчнасьцях між Мядзьведзевым і Пуціным нічога не дадуць".

Як бачым, пераседзець Пуціна Лукашэнку пакуль што не пашэнціла. Палкоўнік КГБ, які нічога не забывае, застаецца пры ўладзе. Зь іншага боку, да ўлады прыходзіць чалавек, які не адзін год фактычна стаяў на чале "Газпрому". І які пэўна ж будзе гнуць лінію на пасьлядоўнае ўвасабленьне "эўрапейскай формулы", што для Беларусі на сьмерць падобная.

Карацей, пэрспэктыва мець стасункі з "Пуцьведзевым" Лукашэнку наўрад ці падаецца ружовай. Зараз расейскі дзьвюхгаловы арол з сымбалю можа ператварыцца ў рэальнага мутанта, які пачне дзяўбці дзьвюма глюгамі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры5

Урад Расіі дазволіў прадаваць шмурдзяк замест бензіну5

Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ4

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць