Грамадства33

Міністэрства ЖКГ патлумачыла істотнае павышэнне кошту камунальных паслуг

Начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка ў эфіры праграмы «Контуры» на канале «АНТ» патлумачыў, чаму так пацяжэлі жыроўкі.

Як адзначыў Андрэй Рамашка, павелічэнне кошту камунальных паслуг за студзень звязана з некалькімі аспектамі. «Гэта не толькі ў цэлым павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Асноўны фактар - 50 і больш працэнтаў — гэта ўмовы надвор'я. Калі ў снежні сярэднія тэмпературы былі плюсавыя, то ў студзені адзначаліся маразы», - сказаў Рамашка.

У сярэднім тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі павялічыліся на 5-30%. Тарыф на водазабеспячэнне і водаадвядзенне ў адносінах да снежня павялічыўся больш чым у тры разы. Разам з тым, па словах начальніка ўпраўлення, гэты радок у сукупным плацяжы не займае вялікую долю.

У студзеньскіх жыроўках ўвялі новыя радкі. Напрыклад, «Санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома». Калі жыхары не хочуць аплачваць гэтую паслугу, яны могуць арганізаваць навядзенне парадку ў месцах агульнага карыстання самастойна. Для гэтага трэба згода ўсіх жыхароў пад'езда і зацвярджэнне графіка дзяжурстваў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць