Здарэнні1515

Былы мэр Гомеля Піліпец выйшаў на волю

— Ды гэта праўда. У канцы 2015 года Піліпец вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №2 Бабруйска, — распавяла kp.by крыніца ў праваахоўных органах.

У красавіку 2014 года былога мэра Гомеля Віктара Піліпца прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 424 КК «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі». Чыноўніка судзілі ў Магілёве, каб пазбегнуць ціску на суд, бо ўся вярхушка гомельскай улады была сведкам.

— Я не згодны з абвінавачваннем. Прызнаць сваю віну там, дзе яе няма, — гэта абсурд. Можа, толькі з маральнага пункту гледжання вінаваты, што вырашыў абзавесціся жылплошчай. Але няўжо мая сям'я не такая, як усе астатнія, якія законна купляюць жыллё? Усё жыццё матаўся па інтэрнатах, таму і захацелася вырашыць кватэрнае пытанне, — казаў былы мэр Гомеля Віктар Піліпец, калі яго дапытвалі ў судзе.

Нагадаем, за кратамі ён апынуўся ў верасні 2012 года з-за махінацый з кватэрамі. Піліпца судзілі разам з чатырма супрацоўнікамі УКБ. Іх прызналі вінаватымі ў тым, што 27 кватэр, якія будаваліся для тых, хто мае патрэбу, яны размеркавалі паміж сабой і блізкімі. Кватэры вялікія — трох-і чатырохпакаёвыя, плошчай каля 100 квадратных метраў. У іх павінны былі засяліцца жыхары са зносімых дамоў вуліцы Барыкіна, але грымнуў эканамічны крызіс, фінансаванне прыпынілася, і УКБ вырашыў прадаць іх сваім жа людзям. Дэвальвацыя сыграла толькі на руку, жыллё сышло па старой цане, па якой пачыналі будаваць яшчэ тады, калі даляр каштаваў 3 тысячы. Атрымлівалася, што некаторыя трохпакаёвую куплялі за 20—25 тысяч даляраў. Гэта ў той час, калі цэны на такія кватэры ў Гомелі даходзілі да 55 - 60 тысяч. Гэта значыць на адной кватэры, купіўшы па старой цане і прадаўшы па новай, можна было зарабіць 30 тысяч даляраў. Некаторыя здзелкі былі аформленыя на падстаўных асоб. У тым ліку ўсе кватэры для сям'і мэра набываліся на іншыя прозвішчы.

— Піліпец адседзеў за кратамі тры гады, за гэты час было дзве амністыі, вось ён і выйшаў, — пракаментавалі kp.by.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries7

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries7

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць