Грамадства66

Франшызай McDonald's у Беларусі валодае сваяк прэзідэнта Казахстана

Уладальнікам франшызы McDonald's у Беларусі з'яўляецца ўплывовы бізнэсмэн, кіраўнік Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Казахстана Кайрат Баранбаеў. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіў крыніца, знаёмы з кіраўніцтвам рэстарана сусветна вядомай сеткі фастфуду.

«Кампанія [»КСБ Вікторыі Рэстараны»], якая кіруе рэстаранамі McDonald's у Беларусі — гэта яго. КСБ — гэта Кайрат Саветаевіч Бараенбаў», — сказала крыніца. «Ён вельмі ўплывовы чалавек у Казахстане. У добрых адносінах і з некаторымі беларускімі алігархамі», - дадаў ён.

Кайрат Баранбаеў раней узначальваў Казрасгаз — СП казахскай нафтагазавай кампаніі з дзяржудзелам і расійскага «Газпрома».

Зараз ён з'яўляецца СЕО у холдынгавай групе «Кампанія па кіраванні актывамі «Алмалы». У актывах дадзенай кампаніі лічацца, напрыклад, «Бекмамбетаў Сінема», футбольны клуб «Кайрат», FitNation, «Казахстанская нафтахімічная кампанія Кемікал», «КазТурбаРэмонт», Comfort Hotel Astana, ГЦ «Алмалы» ды інш.

У 2013 годзе дачка Баранбаева Аліма выйшла замуж за Айсултана Назарбаева, унука нязменнага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. «Гэта праўда, так. А гэта што, нельга? Моладзі ж не загадаеш », — сказаў Баранбаев журналістам.

Характэрна, што першы McDonald's у Казахстане адкрыецца ў сталіцы, Астане, 8 сакавіка. Кіраўнік McDonald's ў Расіі Хамзат Хасбулатаў у адказ на просьбу пракаментаваць матывы супрацоўніцтва McDonald's з сваяком прэзідэнта Казахстана адзначыў «яго вопыт працы на казахскім рынку» і падкрэсліў поспехі Баранбаева ў працы «з нашым брэндам у Беларусі».

Дамова аб франшызе ў Беларусі McDonald's падпісаў з Баранбаевым чатыры гады таму, паведамляе Рэйтэр. У цяперашні час у Мінску і Віцебску працуе 10 рэстаранаў.

Прадстаўнік McDonald's у Беларусі не адказала на званок і смс-паведамленне.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што беларусаў трэба прывучаць да дысцыпліны23

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць2

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень2

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру1

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць