Спорт22

БАТЭ разгромна прайграў швейцарцам і пакідае Лігу канферэнцый

Барысаўскі БАТЭ завяршыў свой сёлетні выступ у Лізе канферэнцый, па суме двух матчаў саступіўшы швейцарскаму «Сьёну» з разгромным лікам 1:5, паведамляе Betnews.by.

Сёння ў Сьёне барысаўцы без усялякіх пытанняў прайгралі швейцарцам з лікам 0:4. 

Ужо на 5‑й хвіліне Уінслі Батэлі забіў першы гол, а на 38‑й Рылінд Ніваказі падвоіў перавагу. Ужо пасля перапынку, на 58‑й і 68‑й хвілінах, Батата і Тэа Бердае забілі яшчэ два мячы і давялі лік да разгромнага.

Пры гэтым лік мог быць і больш буйным, бо на 62‑й хвіліне капітан швейцарскага клуба Алі Кабакальман не рэалізаваў пенальці — ягоны ўдар парыраваў галкіпер БАТЭ Даніла Сокал.

Першая сустрэча паміж гэтымі камандамі завяршылася ўнічыю — 1:1.

Такім чынам, «Сьён» выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый, дзе згуляе з армянскім «Наа», які прайшоў малдаўскі «Зімбру». Для БАТЭ ж сёлетні еўракубкавы сезон скончыўся.

У папярэднім раундзе барысаўцы прайшлі па пенальці албанскі «Эльбасані» і за ўдзел у еўракубках атрымаюць каля 700 тысяч еўра. Для небагатага беларускага клуба гэта немалыя грошы.

Каментары2

  • Спадар
    30.07.2026
    Нашы хлопцы - малайцы! Выжалі ўсё, як маглі і сапраўды стараліся! Хлопцы, зменіцца сітуацыя ў краіне, знойдзем вам добрага еўрапейскага трэнера, можа такі падцягне трохі і яшчэ ў Чэмпіянаце свету пагуляеце! Усё ў вас атрымаецца, вы малаткі ўсё роўна)
  • Woodoo Cult
    31.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць