Вайна11

Роберт Броўдзі: У Чорным і Азоўскім морах за месяц паразілі 205 расійскіх суднаў

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі заявіў, што з пачатку ліпеня ўкраінскія беспілотнікі паразілі 205 расійскіх транспартных суднаў, якія выкарыстоўваліся для забеспячэння Крыма. Паводле ягоных слоў, падчас апошняй атакі былі пашкоджаныя або знішчаныя чатыры расійскія танкеры.

Роберт Броўдзі, камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны. Фота: «Карпатський телеграф»

Украінскі бок сцвярджае, што атакі праводзяцца ў рамках аперацыі па ізаляцыі Крыма пад назвай «МаЛоЧКа» — «Масква ляжа праз Крым». Яна пачалася 6 ліпеня 2026 года.

Паводле інфармацыі Сіл беспілотных сістэм, з пачатку аперацыі ўкраінцы паразілі 205 суднаў: 130 у Азоўскім моры і яшчэ 75 у Чорным. Акрамя танкераў, украінскія беспілотнікі раней атакавалі паромы, якія злучаюць Расію з Крымам, сухагрузы, газавозы, буксіры і партовую інфраструктуру.

Роберт Броўдзі сцвярджае, што асноўная мэта кампаніі — знішчэнне расійскага «ценявога флоту» ў рэгіёне і стварэнне праблем з пастаўкамі паліва і грузаў у Крым. Украінскі бок называе гэтую кампанію адной з найбуйнейшых марскіх вайсковых аперацый за апошнія дзесяцігоддзі.

Пасля ўдараў па расійскіх партах у Азоўскім моры былі зафіксаваныя буйныя плямы нафтапрадуктаў. У прыватнасці, спадарожнікавыя здымкі ад 26 ліпеня паказалі забруджванне каля Ахтарскіх ліманаў. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што Расія выкарыстоўвае гэты раён для часовага размяшчэння суднаў, у тым ліку тых, што могуць быць звязаныя з абыходам міжнародных санкцый.

Сілы беспілотных сістэм УСУ таксама паведамілі пра шэраг удараў па расійскіх вайсковых аб’ектах. У Крыме, паводле ўкраінскага боку, была атакаваная база марскіх беспілотнікаў у пасёлку Снежнае і радыёпразрыстыя сховішчы радыёлакацыйных станцый у пасёлку Ахотнічае.

На акупаванай частцы Запарожскай вобласці, як сцвярджаецца, паразілі радыёлакацыйную станцыю П-18. У Данецкай вобласці ўкраінскія беспілотнікі атакавалі зенітна-ракетны комплекс «Бук-М3», які перавозіўся на платформе.

Акрамя таго, на аэрадроме «Данецк» пад удар трапіла пляцоўка запуску ўдарных беспілотнікаў расійскіх войскаў. У Растоўскай вобласці Украіна заявіла пра атакі на радыёлакацыйную станцыю «Неба-СВУ» і радыёлакацыйны комплекс «Сопка-2».

Каментары1

  • Вадзя
    31.07.2026
    А у адказ атрымали блакаду уласных партоу... Гэта перамога?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць