Свет2020

Туск заявіў, што ў Польшчы найхутчэй упала расійская крылатая ракета Х-101

Польскія сілы СПА былі гатовыя збіць расійскую ракету, якая ўпала на Любліншчыне, запэўнівае польскі бок. 

Кратар каля вёскі Тарнава-Калонія пасля падзення ракеты. Скрыншот з відэа

Падчас масіраванага ўдару РФ па Украіне ў паветраную прастору Польшчы заляцела і ўпала крылатая ракета.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск пацвердзіў інцыдэнт і заявіў: «Падчас масіраваных атак Расіі па Украіне адбылося парушэнне польскай паветранай прасторы. Мы маем сур'ёзнае здарэнне».

Кіраўнік урада падкрэсліў аператыўнасць вайскоўцаў: «Першыя звесткі адназначна паказваюць, што адпаведныя службы, перш за ўсё войска і нашы пілоты, спрацавалі вельмі хутка і эфектыўна».

Ён таксама дадаў: «Мы былі гатовыя збіць ракету ў выпадку, калі б яна паляцела далей».

Пра тып ракеты Туск адзначыў: «Усё паказвае на тое, што мы маем справу з расійскай ракетай Х-101, але мы не апярэджваем вынікаў дэталёвага даследавання».

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, разбурэнняў няма. На месца падзення неадкладна выехалі прэм'ер-міністр Дональд Туск, кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны і МУС.

Каментары20

  • Канапавы аналітык
    30.07.2026
    У польскай СПА чарговы прапушчаны.
    Наколькі я разумею , польскай СПА пакуль удалося толькі адзін дрон збіць.
    Добра калі і далей у ніх будзе такі лайтовы рэжым трэнаваньняў.
  • Raków
    30.07.2026
    Цікава, ці пад гэтым артыкулам таксама ўсплывуць каментары антыпольскіх беларусаў, або ботаў, ці тое і тое.
  • Жэка
    30.07.2026
    Польскае спа было гатовае збіць расейскую ракету, але яна ўпала сама. То бок, няма падстаў абвінавачваць палякаў у агрэсіі супраць расейскіх ракет. Сама ўпала!

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?5

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?5

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць