Свет77

Заснавальніка Telegram Паўла Дурава ў Расіі ўнеслі ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў

Учора ФСБ абвінаваціла Дурава ў садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці.

Расійскае ведамства Росфінманіторынг уключыла заснавальніка і кіраўніка месенджара Telegram Паўла Дурава ў афіцыйны рэестр асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці або тэрарызму. 

Гэты крок цягне за сабой блакаванне яго банкаўскіх рахункаў і фінансавых актываў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Унясенне Дурава ў пералік тэрарыстаў адбылося адразу пасля таго, як ФСБ Расіі абвясціла пра выстаўленне яму завочнага абвінавачання паводле ч. 1.1 арт. 205.1 Крымінальнага кодэкса РФ («Спрыянне тэрарыстычнай дзейнасці»).

Расійскія спецслужбы сцвярджаюць, што адміністрацыя Telegram адмаўляецца выдаляць каналы і боты, якія выкарыстоўваюцца для каардынацыі дыверсій і тэрарыстычных актаў.

У сувязі з гэтым расійскія ўлады абвясцілі бізнэсоўца ў міжнародны вышук.

Яшчэ ў лютым супраць Паўла Дурава ў Расіі была распачата крымінальная справа па артыкуле «Садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1.1 арт. 205.1 КК РФ).

ФСБ даводзіла, што Telegram у Расіі атрымаў статус не сродку сувязі, а стратэгічнай зброі праціўніка.

10 лютага 2026 года Раскамнагляд пачаў маштабную блакіроўку, якую называюць «дэградацыяй трафіку».

Каментары7

  • Ой-вой
    30.07.2026
    А што ж нават "брацкі партнёр" Алішэр Усманаў не выратаваў? І духаўнік Пуціна не заступіўся?
  • Шыбалет
    30.07.2026
    Ды які ж ён рускі? Рускія дулю паказваюць.
  • Хрыч
    30.07.2026
    У россиян мозгов и духа хватит в на этих выборах пойди и проголосовать против едрисни? Хоть за кого. Ведь реально дальше падать уже некуда...

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць