Грамадства77

«Марым пра нармальнае FM-вяшчанне ў Беларусі» — «Еўрарадыё» споўнілася 10 гадоў

26 лютага 2006 года адбыўся першы эфір «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (Еўрарадыё).

Як распавёў у інтэрв'ю baj.by галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Віталь Зыблюк, гісторыя радыёстанцыі пачалася з таго, што адзін з былых кіраўнікоў «Радыё 101.2», адзін з заснавальнікаў першай «Рацыі» Дзмітрый Новікаў вырашыў стварыць новае СМІ. Такім чынам у 2005 годзе ў Польшчы паўстала новае радыё. У склад заснавальнікаў тады ўвайшлі розныя структуры, у тым ліку і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праз колькі месяцаў нарэшце адбыўся першы эфір. Першапачаткова «Еўрарадыё» пачало вяшчаць праз спадарожнік. Тады ж стартаваў і наш сайт.

Зараз на спадарожніку і праз сайт мы вяшчаем круглыя суткі, а таксама ў нас ёсць набор хваляў, якія пакрываюць розныя рэгіёны Беларусі. Мы арандуем перадатчыкі ў Польшчы, з якіх вяшчаем на Брэсцкую вобласць; ёсць перадатчыкі ва Украіне, якія пакрываюць Піншчыну; на ультракароткіх хвалях мы кругласуткава вяшчаем на поўнач Беларусі. Але ў марах у нас – усё ж атрымаць нармальнае FM-вяшчанне ў самой Беларусі.

27 лютага ў клубе «РэПаблік» (17:30) «Еўрарадыё» ладзіць традыцыйны святочны канцэрт «Даём рады».

«Ніякімі сюрпрызамі загадзя дзяліцца не буду, — зазначыў Віталь Зыблюк — Няхай гэта застанецца сапраўды сюрпрызам для тых, хто прыйдзе».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі8

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі мужчынскі хор «Касары» зняўся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла «1670»7

Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара1

На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі8

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць