Грамадства3636

Заснавальнік АBС: «Не разумею людзей, якім пашанцавала нарадзіцца ў Беларусі і якія незадаволеныя гэтым выбарам лёсу»

Гродзенскі бізнэсовец Іван Маісееў, які валодае фірмай ABC (выпускае кансервы і сокі), а таксама гандлёвым домам «Нёман», даў інтэрв'ю часопісу TimeCity. У ім расказваюцца першыя ўражанні мільянера ад Беларусі.

— Я сам родам з Пермскага краю, таму ведаю, што Сталін не дарма абраў тамтэйшыя месцы для «турмы народаў».

Там не расце нічога, лета кароткае, клімат рэзка кантынентальны. Мой бацька біўся-біўся, каб хоць нешта ў калгасе вырасціць. Людзі адтуль з'язджалі, як толькі з'яўлялася магчымасць. Так і мы ў свой час пераехалі ў Крым, у Бахчысарайскі раён. Я ведаю, што такое неласкавая зямля, таму шчыра не разумею людзей, якім пашанцавала нарадзіцца ў Беларусі і якія ўмудраюцца быць незадаволенымі гэтым выбарам лёсу. Вам дадзены выдатныя магчымасці, урадлівая зямля, выдатная прырода, працавітыя суседзі — дык радуйцеся і дамагайцеся поспеху, не марнуйце час на стогны і скаргі! Гэта самае бессэнсоўнае, што чалавек у сваім жыцці можа зрабіць.

— Як вы, ураджэнец Пермскага краю, трапілі ў Беларусь?

— Абсалютна выпадкова! Проста праспаў адпраўку сваёй каманды ў ваенкамат. Мяне ў войска прызывалі з Крыма, куды наша сям'я пераехала ў 1973 годзе.

І вось каманду, у якую я павінен быў трапіць, адправілі на кітайскую мяжу, а я ў гэты момант задрамаў у куце, мяне так і не даклікаліся на пастраенне.

А праз некаторы час памежнікі перакінулі мае дакументы ў іншую партыю і адправілі ў процілеглым кірунку — у Гродна. Маці ля сцен ваенкамата яшчэ ў афіцэраў перапытвала: «У Грозны?» «Не, — кажуць ёй, — у Гродна!» Што гэта за горад такі, дзе ён — мы і не ведалі. А тут адслужыў, як належыць, спыніў нямала кантрабанды, асабіста затрымаў чатырох парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Некалькі нашых таварышаў па службе паступілі ў Гродзенскі ўніверсітэт. У той час шанавалі памежнікаў: да нас на заставу нават прыязджалі выкладчыкі, запрашалі паступаць. А ў мяне грудзі ў медалях — просты шлях на юрфак! Потым ажаніўся, потым бізнес пачаўся, так вось лёс і распарадзіўся, што я сваё шчасце ў жыцці не праспаў, а наадварот, можна сказаць, у сне ўбачыў!

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць