Здарэнні33

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца

У снежні 2023 года 15-гадовая мінчанка Арына пазнаёмілася з равеснікам Паўлам (імёны змененыя). Яны пачалі кантактаваць у тэлеграме і сустракацца ў кампаніях. Паўлу спадабалася дзяўчына, і ён прапанаваў сустракацца, але атрымаў адмову. Падлетак вырашыў адпомсціць, распавядаюць «Мінск-Навіны».

Праз паўгода Арыне напісаў невядомы і паведаміў, што на яе заказаны «докс» і «сватынг». Сватынг — гэта фальшывы выклік спецслужбаў, напрыклад, паведамленне пра бомбу ці захоп закладнікаў. Доксінг — распаўсюджанне асабістай інфармацыі без згоды. Невядомы запатрабаваў відэа з прабачэннямі і пераслаў нават гатовы тэкст. Дзяўчына ўспрыняла гэта як жарт.

Неўзабаве Арына атрымала ад незнаёмца яшчэ адно паведамленне. У ім гаварылася: у школе закладзены дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, і праз тры гадзіны расстраляюць усіх настаўнікаў і вучняў, калі на пэўны мабільны нумар не перавядуць 300 тысяч рублёў. Арына спалохалася, паколькі ўказваўся менавіта яе абаненцкі нумар.

У наступным пасланні паведамлялася аб мініраванні ўстановы і неабходнасці ў бліжэйшы час правесці эвакуацыю. Акрамя гэтага, патрабавалася сума ў памеры 20 млн рублёў і зноў указваліся кантактныя дадзеныя Арыны.

Пасля стала вядома, што не менш за восем такіх паведамленняў паступілі на электронныя адрасы сталічных устаноў адукацыі, Магілёўскага інстытута МУС і Мінаблвыканкама. 

Падазраванага затрымалі – ім аказаўся той самы хлопец, які пакутаваў ад нераздзеленага кахання. 

У дачыненні да Паўла распачалі крымінальную справу. Ён цалкам прызнаў віну. Паводле Следчага камітэта, хлопец раней здзяйсняў дробнае хуліганства, маці вяла амаральны лад жыцця, падлетак жыў у прытулку.

Суд прызнаў Паўла вінаватым у «заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы» і прызначыў выхаваўчыя меры: абмежаванне вольнага часу на 6 месяцаў (забарона пакідаць дом з 21:00 да 6:00, забарона наведваць масавыя мерапрыемствы), рэгістрацыя ў міліцыі. Яго тэлефон канфіскаваны.

Каментары3

  • Гісторыі няўдалага сватынгу
    01.09.2025
    Калі падчас сватынгу атрымаў гарбузінг, то супакойся, з іншымі паспрабуй... Ну і маладзёж пайшла!))
    Хаця дурных ва ўсе часы хапала. Чуў дзікую гісторыю з 1950-х, як недзе ў ваколіцах Бярозы хлопец сватаўся да дзяўчыны, яна выкаціла яму гарбуза, а ён раз'юшаны адкусіў ёй кончык носа. Не, мужа яна знайшла, канешне, але напакутвалася з-за прыдурка па поўнай праграме.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    01.09.2025
    Тое самае хваравітае “любімую не аддаюць”
  • Барадзед
    01.09.2025
    Террорист водородно-гексагеновый. Значит с моста прыгать - не его случай.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць