Свет1515

Парашэнка прапанаваў дзве кандыдатуры на замену Яцанюку

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разглядае тры варыянты развіцця падзей з прызначэннем новага ўрада.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цаголка.

Паводле яго слоў, сёння Парашэнка правёў сустрэчы з лідарамі фракцый, таксама ён сустрэўся з лідарам партыі «Самапомач» Андрэем Садавым.

«Мэта ўсіх сустрэч прэзідэнта з палітычнымі лідарамі — паскарэнне выхаду з палітычнага крызісу. Для ўсіх зразумела, што для фарміравання новага ўрада патрэбная новая кааліцыя. Яе галоўнымі крытэрамі павінна стаць захаванне праеўрапейскага курсу і паскарэнне рэформаў», — напісаў Цаголка.

Ён адзначыў, што ёсць тры варыянты развіцця падзей.

Першы — гэта тэхнакратычны ўрад на чале з Наталляй Ярэська «ў выпадку аб'яднання ўсіх праеўрапейскіх фракцый» вакол такога ўрада.

Другім з'яўляецца «палітычны ўрад (напрыклад, на чале з А. Садавым)».

«Мэта гэтага ўрада, як і папярэдняга — паскарэнне тэмпу рэформаў», — дадаў прэс-сакратар.

Трэцім варыянтам з'яўляецца ўрад на чале з іншым чалавекам.

«Калі парламенцкія сілы маюць іншыя кандыдатуры, хай прапаноўваюць іх і знаходзяць 226 галасоў у Вярхоўнай Радзе. Прэзідэнт гатовы працаваць з любым кандыдатам, якога прапануе кааліцыя», — адзначыў Цаголка.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць