Грамадства11

Польскія памежнікі штрафуюць беларускіх перавозчыкаў за пасажыраў без візы

Польскія памежнікі штрафуюць беларускія аўтобусы, калі тыя ўязджаюць на пункт пропуску з пасажырам без візы — ад 3 да 5 тысяч еўра за кожнага «нелегала». Гэта робіцца для таго, каб афіцыйны транспарт не спрыяў развіццю плыняў нелегальных мігрантаў.

За апошнія гады Мінскі аўтобусны парк №2, які курсуе ў Варшаву, вымушаны быў заплаціць 5-6 падобных штрафаў. Кіроўцаў абавязалі правяраць пашпарты ў пасажыраў перад пасадкай і не пускаць у аўтобус тых, у каго няма віз.

«Штраф плаціць перавозчык. Цяпер мы ўжо думаем і кіроўцаў прыцягваць, а раней у судовым парадку такая сума спаганялася з пасажыра. Беларусь жа зрабіла такія ж крокі ў адказ, толькі мы спаганяем за такое — да 200 базавых», — распавядае спецыяліст па перавозках сталічнага аўтапарка.

Ён дадае, што такі закон дзейнічае ў дачыненні да нашых перавозчыкаў і з боку Латвіі. Літва падобнай мерай не карыстаецца.

Па словах прадстаўніцы прыватнай кампаніі «Інтакс», у іх таксама бывалі выпадкі, калі даводзілася плаціць штраф за грамадзян без візы. У асноўным гэта здаралася з-за няўважлівасці саміх пасажыраў, а не з-за спробы нелегальна перасекчы мяжу.

«Уязджаюць у асноўным тыя, у каго віза ёсць, але яна яшчэ не пачала дзейнічаць. Напрыклад, адкрылі яму візу з заўтрашняга дня, а ён паехаў сёння. Бывае, што пашпарт пратэрмінаваны. Але цяпер у такім выпадку мы людзей не пускаем у аўтобус. Але спачатку, калі закон толькі ўвялі і кіроўцы не заўважалі, дык атрымлівалі штрафы», — тлумачыць прадстаўніца кампаніі «Інтакс».

Акрамя гэтага Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы плануе аднавіць поўны памежны кантроль у ліпені на час правядзення саміту NATO (8-9 ліпеня) і Сусветных дзён моладзі (26-31 ліпеня).

Сярод краінаў, якія ўваходзяць у шэнгенскае пагадненне, працягвае дзейнічаць пашпартны кантроль. Сярод іх — Аўстрыя, Германія, Венгрыя, Данія, Швецыя, Нарвегія. Выбарачны кантроль дзейнічае ў яшчэ большай колькасці краінаў пагаднення, у тым ліку на межах Польшчы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць