Здарэнні4141

Дзеці за бацьку: КДБ арыштаваў не толькі дом Чыжа ў Драздах, але і маёмасць яго сям’і

Камітэт дзяржаўнай бяспекі працягвае расследаваць справу Юрыя Чыжа, які доўгі час лічыўся самым паспяховым беларускім бізнэсоўцам.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у рамках расследавання 14 сакавіка 2016 года Камітэтам дзяржаўнай бяспекі была вынесена пастанова аб накладанні арышту на маёмасць Чыжа.

Паводле яе, арыштаваная ўся нерухомасць, якой валодаў Юрый Чыж, у тым ліку дом у Драздах, а таксама рэзідэнцыя ў катэджным пасёлку Лагожаск пад Лагойскам.

Гэта звычайная практыка, якая прымяняецца на час расследавання. Аднак у сітуацыі з Чыжом сілавікі дзейнічалі яшчэ больш рашуча. Паводле той самай пастановы, арыштаваная нерухомасць, зарэгістраваная на членаў сям’і апальнага мільянера.

Жонка, Святлана Чыж, мела свой катэдж у «Лагожаску». Ён арыштаваны.

У дачкі Таццяны арыштаваны яшчэ адзін катэдж у «Лагожаску», а таксама пяціпакаёвыя апартаменты ў знакамітым доме на Старажоўскай, у так званым «доме Чыжа».

Нарэшце, накладзены арышт і на палову катэджа ў Зацані, якая належыць Сяргею Чыжу, старэйшаму сыну бізнэсоўца.

Каментары41

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць