Грамадства4040

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі

Раней яна вырашала пытанні трансгендараў і пацыфістаў, а цяпер шукае «кліматычную справядлівасць».

Вольга Карач выйшла ў эфір разам з сабачкам

Беларуская палітычная актывістка Вольга Карач знайшла новы профіль дзейнасці. Яна выступае з вэбінарамі пра клімат.

Яе курс называецца «Уводзіны ў фемінізм і кліматычную справядлівасць».

Карач абяцае патлумачыць усім ахвотным, як звязаны кліматычны крызіс з правамі жанчын, у прыватнасці, бежанак, а таксама з гендарнай справядлівасцю.

Анонс яе кліматычных вэбінараў набраў у фэйсбуку і інстаграме па два лайкі, хоць колькасць падпісчыкаў перавышае 22 тысячы чалавек.

У 2020‑м Вольга Карач займалася абаронай правоў трансгендараў.

«Я нават не ведаю, пад што сёння нельга атрымаць грошы пры вялікім жаданні. Можна атрымліваць грошы пад барацьбу за правы трансгендараў, можна атрымліваць грошы за барацьбу супраць правоў трансгендараў — на гэта таксама выдзяляюцца сродкі, проста з розных структураў», — прызнавалася яна ў інтэрв’ю «Нашай Ніве». 

У 2021‑2022 яна падтрымлівала ўсіх, хто выступаў за радыкальная акцыі «прамога дзеяння» ў барацьбе супраць Аляксандра Лукашэнкі.

А пачынаючы з 2022 года пайшла ў «барацьбу за мір і раззбраенне» — абараняе «беларускіх дэзерціраў» і дзейнічае ў партнёрстве з арганізацыямі, якія заклікаюць не даваць зброю Украіне.

Карач жыве ў Літве, але прызнаная пагрозай нацыянальнай бяспецы гэтай краіны.

Каментары40

  • Што
    19.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    19.02.2026
    "Раней яна вырашала пытанні трансгендараў і пацыфістаў, а цяпер шукае «кліматычную справядлівасць»."©
    За якія тэмы эўрапейскія фонды гатовы плаціць, там і гатовы працаваць.
  • Хопіць трываць!
    19.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць