Грамадства44

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?

Малады чалавек уладкаваўся падсобным рабочым у Гомелі на вытворчасць бетонных вырабаў у 2023 годзе. Праз паўтара месяца на працы адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога ён загінуў. 

У момант выкарыстання гарызантальнага ўніверсальнага змяшальніка адзенне трапіла ў абсталяванне, а ён сам — пад лопасці вала, што круціўся. Хлопец загінуў.

Было праведзена расследаванне — асобамі, якія дапусцілі парушэнні, прызнаныя дырэктар падраздзялення і начальнік вытворчасці. Крымінальныя справы ў дачыненні да іх спыненыя з прычыны амністыі. Акрамя таго, суд прызнаў вінаватым у прычыненні смерці з неасцярожнасці фармоўшчыка гэтага прадпрыемства, які ўключыў абсталяванне, — ён таксама вызвалены паводле акту амністыі.

Для жанчыны гэта быў адзіны сын і ў сувязі з яго нечаканай смерцю яна адчула фізічныя і маральныя пакуты. Жанчына прасіла спагнаць з кампаніі кампенсацыю 1 000 000 рублёў і судовыя выдаткі.

Суд вырашыў, што ў маці загінулага ёсць законныя падставы для атрымання грашовай кампенсацыі маральнай шкоды за кошт працадаўцы сына як уладальніка крыніцы падвышанай небяспекі.

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля спагнаў з працадаўцы на карысць маці загінулага 60 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, таксама вырашыў пытанне аб судовых выдатках.

Каментары4

  • feafania
    20.02.2026
    Дааа́ .., У дадзеным выпадку адбыўся няшчасны выпадак, мажліва, па віне самога чалавека, нам не вядомыя дэталі. Вінаватым, як заўсёды прызначылі кіраўнікоў. Вы хацелі б, каб іх жыцьцё было паламанае з-за няшчаснага выпадку?
    Я памятаю, як са мной у шпіталі ляжала старая жанчына. Яна мне апавядала, што яе муж быў начальнікам на вытворчасьці, да яе прыйшлі ў сьне продкі і папярэдзілі, што на наступны дзень адбудзецца там няшчасьце, але ім забаронена гаварыць, што менавіта, толькі наказалі, каб муж нікога не ўпускаў і не выпускаў з цэху. Муж раніцой узяў ва ўсіх расьпіску пра тэхніку бясьпекі, замкнуў усе дзьверы, папярэдзіў людзей, але ўсё роўна кампанія маладых людзей неяк прайшла і пачала адцягваць увагу працаўніцы, у якой праз некалькі дзён павінна было адбыцца вясельле. У выніку ёй адрэзала станком пальцы. Калі б ён не ўзяў з усіх расьпіскі ў гэты дзень, то таксама б панёс адказнасьць, хоць ён зрабіў усё, што ад яго залежыла, каб гэтага не адбылося.
  • антибот
    20.02.2026
    feafania, ты статью не читала? какой несчастный случай если виновные есть и их освободили по амнистии?
  • Максим Дизайнер
    21.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра7

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Усе навіны →
Усе навіны

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў9

Зборная Мексікі выйшла ў 1/8 фіналу. Гульня адкладалася на гадзіну з-за ўмоваў надвор'я1

Лукашэнка прыляцеў у Інданезію4

Французы ў 1/16 фіналу не пакінулі ніякіх шанцаў шведам4

Зборная Нарвегіі прайшла Кот д'Івуар дзякуючы пятаму голу Холанда

Сырскі лічыць, што расіяне будуць наступаць на Чарнігаўшчыну з Бранскай вобласці. А вось з Беларусі — наўрад ці3

Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра7

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць