Грамадства

Здымак беларускі Ксеніі Галубовіч стаў адным з пераможцаў міжнароднага конкурсу Female in Focus за 2025 год

Фота зробленае ў Харкаве, за 20 км ад лініі фронту — у прытулку для смяротна хворых і людзей сталага веку, перамешчаных з небяспечнай ці акупаванай Расіяй тэрыторыі.

Ала, якая жыве ў прытулку і якая на гэтым здымку, ужо з цяжкасцю арыентуецца ў рэальнасці, але яна любіць расказваць пра сваю сям’ю, гаворацца ў апісанні фатаграфіі на сайце конкурсу.

Конкурс, які праводзіцца часопісам British Journal of Photography у партнёрстве з кампаніяй Nikon, мае на мэце пашырыць галасы жанчын-фатографаў па ўсім свеце. Сёлета пераможцамі сталі два праекты і 21 асобнае фота. Адно з фота — беларускай фатографкі Ксеніі Галубовіч.

Ксенія Галубовіч расказала Радыё Свабода пра гісторыю здымка:

«Сябар падказаў мне гэта месца, калі даведаўся, што я еду ў Харкаў. Гісторыі пра людзей, якія страцілі дом праз акупацыю, вельмі блізкія мне. Я пагаварыла, з кім атрымалася, і збіралася сыходзіць. Гэта фота было апошнім. Я выпадкова павярнулася і ўбачыла гэты кадр. І мяне гэта зачаравала».

Гледачы таксама могуць прагаласаваць за гэты здымак у катэгорыі «Выбар людзей» на сайце конкурсу.

Ксенія Галубовіч — дакументальная фатографка і кінэматаграфістка, летась запусціла на YouTube аўтарскі праект Columbus Post.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА4

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць