Меркаванні66

Зміцер Дрыгайла: Вам пакет патрэбны?

За ўсё ў жыцці нам даводзіцца плаціць. Амаль. Акрамя пакетаў у крамах. Уявіце сабе ўсяго адзін вялікі гіпермаркет: у сярэднім аднамомантна працуе 20 кас цягам 14 гадзін (з 9 да 23), за адну гадзіну касіркі выдаюць прыблізна 60 пакетаў (адзін штохвіліну). Вынікам маем 16 800 пакетаў за дзень. За месяц — 504 000. І гэта толькі вялікія пакеты-майкі. Дадамо сюды яшчэ 2 мільёны маленькіх празрыстых пакетаў. І гэта з адной вялікай крамы.

Прыемна нешта атрымаць бясплатна. Не кватэру — дык хоць пакет. Але мы ці не адзіная ў Еўропе краіна, што пакуль не асэнсавала маштаб «пакетнай» праблемы. Пластыкавыя пакеты не знікаюць стагоддзямі. Штодня ў Беларусі на сметніцы трапляе каля 10 млн пакетаў — колькасць, супастаўная з колькасцю насельніцтва краіны. За год — больш за 3,5 млрд. Плюс пластыкавыя бутэлькі, аднаразовыя кантэйнеры, пракладкі, падгузнікі і г.д. Калі мы схамянёмся, можа быць позна.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Цяпер пра эканамічны бок. Яшчэ крышку палічым. Умоўная прадавачка пытаецца ў кліента: «Вам пакласці ў паперу ці ў празрысты пластыкавы пакунак?» У выпадку пакета дадамо да сумы пакупкі 0,1 умоўнага даляра. Памножылі на два мільёны? А цяпер на касе чуем: «Вам пакет патрэбны?» У выпадку станоўчага адказу дадамо ўмоўныя 0,5 даляра. І памножым на 504 000. Падлічым. Агулам — 452 000 даляраў патэнцыйнага даходу ў месяц. Толькі за пластыкавыя пакеты. Толькі ў адной вялікай краме. Тых крамаў у нас у краіне, малых і вялікіх,— дзясяткі тысяч. Гэта азначае, што гаворка ідзе пра мільярды даляраў у год толькі ад рэалізацыі пластыкавых пакетаў!

Згаджуся, пасля забароны выдачы бясплатных пакетаў лічбы паменшаюць. Людзі пойдуць у крамы са сваімі пакетамі. З пластыку, з тканіны, паперы — неістотна. І гэта, я думаю, правільна. Няма нічога бясплатнага ў свеце, апроч чалавечых зносінаў. Усё, што нам даецца не сябрамі ці сваякамі, мусіць быць зароблена. А калі даюць за так, дык альбо разлічваюць на крок у адказ, альбо штосьці проста шкада выкінуць. Так, бывае, вытворца ладзіць рэкламную ці маркетынгавую акцыю. І раздае прадукцыю бясплатна, каб мы з вамі яе пакаштавалі. Ён, вытворца, аплачвае акцыю са сваёй кішэні. І калі гэтая акцыя сканчаецца, мы потым доўга з удзячнасцю ўзгадваем шчодрасць гэтага вытворцы. А ён, вытворца, тым часам будзе эканоміць пасля свайго атракцыёну нязведанай шчодрасці. Таму такія атракцыёны й не доўжацца гадамі. А ў сітуацыю з пластыкавымі пакетамі, выглядае, варта ўмяшацца дзяржаве ў асобах двух міністэрстваў — аховы здароўя ды гандлю. І забараніць гэты небяспечны бясплатны атракцыён. Непапулярна, але, на маю думку, неабходна.

Каментары6

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць