Улада1818

Лукашэнка: Я прыхільнік паэтапнага павышэння пенсіі на 3 гады

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з працоўным калектывам СААТ «Камунарка», распавёў, што з'яўляецца прыхільнікам паэтапнага павышэння пенсійнага ўзросту на 3 гады.

«Я схіляюся да таго, што мы павінны ісці паступова і акуратна, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Я прыхільнік таго, каб пенсійны ўзрост павысіць на 3 гады, кожны год па палове. І так мы спакойна, за шэсць-сем гадоў зможам прайсці гэтыя тры гады».

Лукашэнка нагадаў, што выхад на пенсію з 55 і 60 гадоў застаўся толькі ў Беларусі і Расіі. «Не трэба думаць, што калі перадпенсійны ўзрост — выкінуць на вуліцу. Калі не працуеш, цябе і не ў перадпенсійным узросце звольняць. Цяпер трэба выкладвацца, — адзначыў Лукашэнка. — Але калі пенсіянер можа працаваць, добры спецыяліст і яшчэ можа падрыхтаваць сабе замену, то яму наогул трэба даплочваць, як настаўніку, бо падрыхтаваць спецыяліста — гэта вялікія грошы».

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму ў краіне вымушаны пайсці на такі крок.

«Заробак у людзей невысокі і не расце па краіне. А пенсійны фонд фармуецца з заробку. Калі не расце зарплата, а цэны ўсё-ткі рухаюцца, такім чынам, хай на паўпрацэнта, на працэнт жыццёвы ўзровень падае, — сказаў кіраўнік краіны. — Стаіць пытанне: што рабіць? Памяншаць пенсіі? На гэта мы пайсці не можам. Нельга крыўдзіць людзей».

«Для мяне як для бацькі важна тое, каб мы на сваіх дзяцей гэтыя праблемы не перакладалі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што не бачыць вялікіх праблем і ў плане працоўных месцаў. «Створым мы працоўныя месцы і ствараем. Трэба напружыць тых кіраўнікоў, якія павінны стварыць працоўныя месцы, і самім ствараць малыя, сярэднія, буйныя прадпрыемствы, каб былі новыя месцы. Мы і гэты шлях задзейнічаем», - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама будаванні самой пенсійнай сістэмы ў Беларусі. Кіраўнік краіны расказаў, што ў свой час яму прапаноўвалі змяніць наяўную ў краіне пенсійную сістэму на назапашвальную. Аднак ён не падтрымаў гэтай ініцыятывы, пры гэтым дазволіўшы яе на добраахвотнай аснове.

«Можа быць, калі-то наша грамадства саспее, каб разбурыць гэтую сістэму і пакінуць толькі назапашвальную», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд20

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы30

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць