Улада

«Крытычная маса» ў Горадні і Менску

25 красавіка адбудзецца адкрыцьцё сэзону КМ-2008 ў сталіцы. Гарадзенцы ў гэты дзень зладзяць ужо другую сёлетнюю акцыю. А ў мінулую нядзелю, калі адзначаўся Дзень Зямлі, рэкордная па колькасьці ўдзельнікаў, васьмідзесяцітысячная Крытычная маса прайшла ў Будапэшце.

25 красавіка адбудзецца адкрыцьцё сэзону КМ-2008 ў сталіцы. Гарадзенцы ў гэты дзень зладзяць ужо другую сёлетнюю акцыю.

У Менску КМ распачнецца ад тэатру Музкамэдыі у 19.30. Збор удзельнікаў а 19-й. Маршрут распрацоўваецца.

У Горадні акцыя стартуе з Савецкай плошчы а 19-й гадзіне. Маршрут можна пабачыць на блогу s13.ru.

У абодвух выпадках плянуецца супрацоўніцтва з ДАІ.

Крытычная маса — сустрэча ў адным месцы значнай колькасьці роварыстаў, якія арганізавана рухаюцца па горадзе. Першы сумесны заезд быў у 1992 у горадзе Сан-Францыска. З таго часу рух пашырыўся па ўсім сьвеце і зараз такія падзеі адбываюцца больш чым ў 300 гарадах, звычайна ў апошнюю пятніцу кожнага месяца. У мінулую нядзелю, калі адзначаўся Дзень Зямлі, у Будапэшце прайшла самая буйная ў сьвеце Крытычная маса, на якую зьехалася 80 тысяч раварыстаў.

Падрабязьней пра акцыю распавядае Вікіпэдыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

У Літве дэнансавалі пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху, якое і так ніколі не працавала2

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы згубіла дакументы на Мальце і ўжо пяць дзён не можа вярнуцца8

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

Як Ілан Маск зрабіў хітом скандальны фільм пра барацьбу з мігрантамі16

УСУ заявілі пра ўдары па яшчэ двух мастах на акупаваных тэрыторыях2

Вялікі адронны калайдар надоўга спыніў працу1

Жыхар Віцебска пісаў песні пра Лукашэнку, але папулярнасць здабыў у Расіі — у тых, хто падтрымлівае вайну3

Службы «адно акно» збіраюцца перанесці ў гандлёвыя цэнтры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць