Грамадства4343

Вольга Бабак: У Ганны Вольскай знайшлі рак малочнай залозы, але яна не хацела «ляжаць у лякарнях і паміраць»

Вольга Бабак — блізкая сяброўкай сям'і Вольскіх яшчэ з часоў супольнай працы на Радыё «101,2» і з «Народным альбомам». Яна распавяла «Нашай Ніве» падрабязнасці хваробы Ганны, якая сышла ў 40 гадоў.

«Самае жахлівае для мяне асабіста, што даведалася я пра тое, як усё жахліва, толькі ў пятніцу. Я мяркую, што гэта было іх супольнае рашэнне не паведамляць нікому пра гэта.

Ганна казала, што не хоча ляжаць у лякарні і паміраць.

Я абсалютна не адчувала, што яна гатовая да такога сцэнару, бо Ганна планавала будучыню, яны збіраліся ў адпачынак летам, квіткі нават былі ўжо замоўленыя. Я дапускаю, што яны ведалі пра абставіны яе здароўя, але

вера Ганны ў тое, што яна дасць рады, была настолькі магутная, што пры сваёй харызме яна магла пераканаць і Лявона, і сябе.

У чацвер яна трапіла ў лякарню па хуткай дапамозе. Лявон зразумеў, што ёй вельмі кепска і самастойна ён не дапаможа. Хутка завезлі яе ў гастраэнтаралагічнае аддзяленне другой клінічнай бальніцы Мінска. Там яна праляжала да нядзелі, але пагаршэнне ішло імкліва, даследаванні паказалі, што рак паразіў абсалютна ўсе органы, аж да костак. Ёй падтрымлівалі жыццёвыя функцыі, а ў нядзелю бацькі забралі яе дахаты, каб яна не мучылася ў бальнічных сценах.

Пачынаючы з панядзелка, высілкамі сваякоў, перавялі на морфій. Дамагліся, каб дактары хутчэй зрабілі свой кансіліум, які б дазволіў гэта зрабіць, бо яна пакутавала ад боляў».

Вольга кажа, што Ганна не прайшла ніводнага курса хіміятэрапіі. А на момант трапляння ў лякарню гэта было ўжо бессэнсоўна.

Вольга не ведае, калі дакладна ў Ганны выявілі рак малочнай залозы, але кажа, што рак прагрэсаваў у яе як мінімум год. Пасля пачалося пагаршэнне і анкалогія паразіла пячонку. У апошнія дні ў Ганны перасталі працаваць і ныркі.

«Лявон імкнецца трымацца, бо яму вельмі цяжка. Зразумела, што другая хваля гора будзе значна цяжэйшай за першую», — дадае Вольга Бабак.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць