У Андэрлехце затрыманы Наджым Лаашраўі, які падазраецца ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Пра гэта паведамляе бельгійская газета La Derniere Heure са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Па звестках выдання, 24-гадовы Лаашраўі падазраецца ў датычнасці да тэрактаў у Брусэлі. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак няма. Раней яго шукалі ў сувязі з тэрактам у Парыжы 13 лістапада 2015 года. Мяркуецца, што ён мог быць адным з саўдзельнікаў тэрарыстаў і вырабляў выбуховыя прылады для іх.


Каментары