Грамадства77

Законапраект аб абыходжанні з жывёламі будзе вынесены на «шырокае грамадскае абмеркаванне»

Законапраект «Аб абыходжанні з жывёламі» будзе вынесены на шырокае грамадскае абмеркаванне, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 28 сакавіка пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле яго слоў, грамадскае абмеркаванне законапраекта аб абыходжанні з жывёламі будзе арганізаванае «самым дбайным чынам». «Паспрабуем гэтую працу правесці да 1 ліпеня гэтага года», — цытуе Андрэйчанку БелТА.

Варта адзначыць, што закон аб абыходжанні з жывёламі ў Беларусі не могуць прыняць ужо больш за 10 гадоў. Праект неаднаразова абмяркоўваўся ў парламенце, але кожны раз яго вярталі на дапрацоўку з-за рэзкай крытыкі грамадскасці. Цяперашні законапраект быў распрацаваны ў красавіку—маі 2015 года ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў канцы кастрычніка паступіў у Палату прадстаўнікоў. Для яго распрацоўкі была створаная рабочая група з удзелам прадстаўнікоў арганізацый па абароне жывёл, кінолагаў і іншых спецыялістаў.

Аднак выніковы варыянт законапраекта, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале pravo.by ў снежні мінулага года, выклікаў незадаволенасць абаронцаў жывёл. «Фактычна праца, праведзеная ў межах сумеснай рабочай групы грамадскасці і адказных міністэрстваў, была праігнараваная», — заявілі яны.

Абаронцы жывёл ініцыявалі збор подпісаў пад зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай унесці змены ў праект закона, бо яго цяперашні варыянт «не здолее адпаведным чынам вырашыць існыя праблемы».

З законапраекта, у прыватнасці, цалкам выдалены раздзел «Адлоў жывёл», які рэгламентаваў парадак адлову і дастаўкі жывёл у пункты адлову і часовага ўтрымання, а таксама прапісваў абавязкі лаўцоў. Між тым, заяўляюць абаронцы жывёл, гэты раздзел неабходны, каб выключыць выпадкі адлову або забойства свойскіх жывёл, а таксама жорсткага адлову бяздомных жывёл.

Акрамя таго, праект закона абмяжоўвае да двух асобін колькасць сабак і катоў, якіх можна ўтрымліваць у кватэрах. Абаронцы жывёл выступаюць супраць такога жорсткага абмежавання і прапануюць выкарыстоўваць дыферэнцыяваны падыход у гэтым пытанні. Большасць удзельнікаў апытання (прыблізна 70%), праведзенага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, таксама выступілі супраць абмежавання колькасці сабак і катоў. З законапраекта выключаныя і шэраг іншых мер, раней узгодненых з абаронцамі жывёл.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком11

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу12

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon28

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком11

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць