Грамадства33

Макей: Правы чалавека — не толькі ў магчымасці выходзіць на вуліцу з рознымі лозунгамі

Правы чалавека не абмяжоўваюцца толькі магчымасцю выходзіць на вуліцу з рознымі лозунгамі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю венгерскай газеце «Мадзьяр Хірлап».

Галоўная задача беларускіх улад — захаваць стабільнасць у грамадстве, забяспечыць устойлівае эканамічнае развіццё, якое прывядзе да ўмацавання палітычнай незалежнасці і суверэнітэту, адзначыў Уладзімір Макей. «Вядома, паралельна мы павінны клапаціцца аб забеспячэнні правоў чалавека, - канстатаваў ён. - Але правы чалавека - гэта не толькі права выходзіць на вуліцу з рознымі лозунгамі. Гэта таксама права на працу, на жыллё, на адукацыю. Калі ў чалавека гэта ёсць, то ён задумаецца, ці трэба яму выходзіць і крычаць «Далоў таго! Далоў гэтага!»

«Тыя, хто выходзіць на вуліцу, павінны дзейнічаць па законах і правілах, не правакаваць улады, інакш будзе хаос і анархія», — прадоўжыў міністр. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства перакананы, што не трэба націскаць на краіны, неабходны дыялог і выпрацоўка такой канцэпцыі паводзін, якая дасць магчымасць кожнай дзяржаве развівацца ў рэчышчы агульных тэндэнцый, правы чалавека гэта ці эканоміка, але з улікам мясцовай спецыфікі.

Адказваючы на пытанне аб захаванні правоў розных меншасцей, чаму часта спрабуюць надаць палітычную афарбоўку, Уладзімір Макей падкрэсліў, што ў Беларусі, «як бы нас ні абвінавачвалі ў парушэннях нейкіх правоў чалавека, катэгарычна выступаюць за захаванне традыцыйнай сям'і». Ён растлумачыў гэта тым, што «беларуская нацыя вельмі спакойная, талерантная, цярплівая, артадаксальная ў некаторых пытаннях». Міністр выказаў апасенні, што па гэтым пытанні беларускі бок ніколі не знойдзе разумення з тымі, хто будзе аказваць на яго націск.

«Нашы інтарэсы сканцэнтраваныя на тым, каб на нашай зямлі людзі жылі спакойна, развіваліся, каб рос іх дабрабыт. Але ёсць вялікія геапалітычныя ігракі, якія спрабуюць зрабіць так, каб свет жыў па іх разуменні, па іх правілах. У гэтым плане сярэднія, малыя дзяржавы павінны таксама аб'ядноўвацца, каб іх голас быў пачуты. На пляцоўцы ААН гэта робіцца, але, на жаль, не заўсёды эфектыўна», — канстатаваў Уладзімір Макей.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце39

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух7

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць