У першыя хвіліны таргоў на Лонданскай біржы ICЕ цана на нафту маркі Brent рэзка ўпала да адзнакі $40,16 за бараль. Гэта адбылося пасля таго, як удзельнікам перамоваў у сталіцы Катара Досе не ўдалося дамовіцца аб замарозцы здабычы.
Кошт чэрвеньскага ф'ючарса на нафту маркі Brent у першыя хвіліны таргоў на Лонданскай біржы ICE ў панядзелак, 18 красавіка, апусціўся да ўзроўню $40,16 за бараль. Па стане на 09:55 нафта таргуецца ля адзнакі $ 40,75 за бараль (мінус 4,90%).
У папярэднюю пятніцу торгу зачыніліся на адзнацы $ 43,10 за бараль.
Таргі ў панядзелак сталі першымі, пасля таго як у Досе безвынікова скончыліся перамовы пра абмежаванне здабычы нафты.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Каментары