Афіша11

26 красавіка — лекцыя біёлага Ніны Даніленка «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі»

У апошняе дзесяцігоддзе чалавецтва дасягнула велізарнага прагрэсу ў сферы біялагічных навук. Генетыка, здаецца, перажыла ў гэтым найбольш імклівае развіццё.

Дадзеныя многіх генетычных даследаванняў ужо сёння ўвайшлі ў медыцынскую практыку і выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і прадухілення розных захвораванняў і паталогій. Новы ўзровень развіцця медыцыны, з аднаго боку, значна паляпшае жыццё чалавека, стварае для яго новыя магчымасці. Генетычныя даследаванні дазваляюць лепш зразумець і выправіць тыя функцыі, якія «сапсаваліся» пры генетычных хваробах. Але наколькі бяскрыўднай адносна прыроды чалавека, яго сутнасці можа быць такая дзейнасць? Тут паўстае мноства пытанняў этычнага і філасофскага характару.

Калі чалавек атрымаў магчымасць змяняць сваю прыроду, карэктаваць яе памылкі, то дзе тая мяжа, якую нельга пераступіць?

Цi заўседы патрэбна чалавеку і тым, хто побач з ім, ведаць пра магчымыя генетычныя хваробы?

Пра гэтыя і іншыя пытанні разважае падчас публічнай прамовы Ніна Даніленка, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі нехрамасомный спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

Лекцыя «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі» адбудзецца 26 красавіка ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які арганізуюць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. У аснову лекцыі пакладзены ўласны досвед прамоўцы ў галіне даследаванняў па генетыцы парушэння слыху ў немаўлят.

Лекцыя будзе праходзіць у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход вольны!

За анонсамі наступных лекцый сачыце на сайце лятучага ўніверсітэта.

X

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма19

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма19

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць