Грамадства66

Сакратар ЦК КПБ заклікаў прымірыцца з Богам і царквою

Камуніст Мікалай Валовіч заклікае аднапартыйцаў «пакаяцца за грахі партыі і прымірыцца і з Богам, і з царквою».

Мікалай Валовіч, былы сакратар ЦК КПБ і сябра рэвізійнай камісіі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі, прыняў у касьцёле сакрамант бежмаваньня (мірапамазаньня) ад мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Валовіч — шматгадовы сябра праўладнай КПБ, якую ўзначальвае намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка.

У 2012 годзе Мікалай Валовіч разам з камуністам Мікалаем Юшчанкам зьвяртаўся ў суд з пазовам да актывістаў Маладога фронту з-за яек, кінутых актывістамі ў помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці падчас камуністычнага сьвята 7 кастрычніка. Некаторы час Мікалай Валовіч быў памочнікам Ігара Карпенкі, сакратаром Цэнтральнага камітэту партыі, цяпер ён сябра рэвізійнай камісіі ЦК КПБ. У Маскве ён ускладаў кветкі да помніка Сталіну і сустракаўся зь лідэрам расейскіх камуністаў Генадзем Зюганавым.

Сакрамант бежмаваньня (мірапамазаньня) — гэта адна зь сямі таямніцаў Царквы, якую прымаюць дасьведчаныя, практыкуючыя вернікі.

Прымаючы сакрамант, бежмаваны абірае сабе апекуна спаміж сьвятых. Мікалай Валовіч абраў сваім нябесным апекуном вучня Хрыста, першага біскупа Рыму — сьвятога Пятра.

Мікалай Валовіч сказаў Свабодзе, што ня бачыць супярэчнасьцяў паміж камуністычнай ідэалёгіяй і хрысьціянскай верай:

«Калі вы прачытаеце праграму нашай партыі, то пабачыце, што цяпер яна не спрачаецца з царквою, мы паважна ставімся да ўсіх рэлігійных канфэсіяў. Асабліва да тых, якія ёсьць у Беларусі — каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. І ваяўнічага атэізму нашая партыя не прапаведуе.

Камуністычная партыя ў свой час рабіла памылкі, і кіраўніцтва царквы таксама рабіла памылкі. Ян Павал ІІ пакаяўся за грахі царквы. Можа, прыйшоў час і кіраўніцтву партыі пакаяцца за грахі партыі і прымірыцца і з Богам, і з царквою».

Каментары6

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →