Грамадства

Аватараву будзе перакваліфікавана абвінавачванне па адным са складаў інкрымінуемых злачынстваў

Тарасу Аватараву, абвінавачанаму ў незаконным абароце выбуховых прылад і іх кантрабандзе, будзе перапрад'яўена абвінавачванне па адным з складаў інкрымінаваных злачынстваў.

21 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, дзе слухаецца справа жыхара Наваполацка, якому сёння споўнілася 29 гадоў, дзяржабвінаваўца Аляксандр Мірончык папрасіў час для падрыхтоўкі перакваліфікацыі абвінавачвання па складзе «кантрабанда». Гэта ён патлумачыў нядаўнім унясеннем змяненняў у Крымінальны кодэкс.

Як патлумачыў журналістам дзяржабвінаваўца, гаворка ідзе аб магчымым прад'яўленні Аватараву абвінавачвання па артыкуле 333-1 КК замест часткі 2 артыкула 228 КК.

У новым складзе ідзе гаворка аб незаконным перамяшчэнні цераз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь»… агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў». Максімальнае пакаранне за гэта злачынства — 7 гадоў пазбаўлення волі, столькі ж, колькі па ч. 2 арт. 228 КК.

У судзе абвешчаны перапынак да 25 красавіка. Да вырашэння хадайніцтва дзяржабвінаваўцы суд паспеў агледзець рэчавыя доказы па справе Аватарава. Былі прадстаўленыя бронекамізэлька, берцы, на якіх, як паказала экспертыза, адсутнічаюць сляды выбуховых рэчываў, сігнальны пісталет, пашпарт, ваенны білет, планшэт, відэакамера, жосткі дыск, зарадная прылада, партманэ ( «П'ер Кардэн» — пракаментаваў Аватараў з клеткі).

Ні чорна-чырвонага сцяга, ні даведак «Правага сектара», ні «балаклавы» сярод рэчдокаў не было. Пра тое, што частка рэчаў знікла, на судзе казаў абвінавачаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць