Навука і тэхналогіі44

«Абарані Еўропу ад ісламістаў» — новая камп’ютарная гульня 

Польскі распрацоўшчык відэагульняў «Destructive Creations» запускае гульню «IS Defense» (абарона ад «Ісламскай дзяржавы»), дзе герой павінен абараніць Еўропу ад ісламскай тэрарыстычнай навалы.

Сюжэт гульні выглядае наступным чынам: «Ісламская дзяржава» распаўсюдзіла свой уплыў на тэрыторыю Блізкага Усходу, пасля захапіла паўночную Афрыку і пачала ўварванне на тэрыторыю Еўропы. Галоўны герой мусіць абараніць «стары кантынент» ад тэрарыстаў, беручы ўдзел ва ўзброеных канфліктах і ваенных аперацыях. Гульня адбываецца ад першай асобы, а персанаж з’яўляецца кулямётчыкам НАТA.

Некаторыя СМІ ўжо пачалі нападкі на распрацоўшчыкаў гульні, абвінавачваючы іх у расізме і ксенафобіі.

Але кіраўніцтва Destructive Creations спакойна адказвае на такія нападкі — вось што яны пішуць на сваёй старонцы ў Facebook: «Забойства тэрарыстаў — гэта ксенафобія? Ну крута, можаце называць мяне ксенафобам, бо я хачу страляць злых людзей».

Таксама ў адказ на крытыку кіраўнік кампаніі Яраслаў Зялінскі патлумачыў свае погляды на сітуацыю. «Я быў абвінавачаны ў ксенафобіі, таму што лайкнуў старонку «Польскай лігі абароны» на Facebook, якая відавочна антыісламская, не нацыяналістычная. Гэта дзве розныя рэчы. Некаторыя з нас маюць даволі правыя палітычныя погляды, але ўсё гэта заснавана на лагічным мысленні, а не на нянавісці ці фанатызме. У тым ліку ў мяне. І я да гэтага часу не разумею, што такога дрэннага ў нацыяналізме?» — заявіў Зялінскі.

«Людзі блытаюць і змешваюць дэфініцыі, аб’ядноўваючы нацызм, фашызм і шавінізм. Няма нічога дрэннага ў патрыятызме і клопаце аб сваіх людзях і культуры», — дадаў кіраўнік Destructive Creations.

Да таго ж, ён выказаў меркаванне, што «Ісламская дзяржава» ўжо даўно выкарыстоўвае патокі эміграцыі ў Еўропу ў сваіх мэтах. 

Гульня «IS Defense» была прэзентаваная 19 красавіка і ўжо даступная ў сеціве. Кошт складае каля 6,66 еўра. Трэйлер гульні можна паглядзець тут.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць