Здарэнні88

Брэсцкая ліцэістка скрала ў замежніка 8 тысяч еўра

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе справу па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены ў буйным памеры) у дачыненні да 18-гадовай навучэнкі аднаго з прафесійных ліцэяў горада.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення СК Марына Дранькова, дзяўчына падазраецца ў тым, што 22 красавіка ў Брэсце, знаходзячыся ў здымнай кватэры 45-гадовага мужчыны, выкрала з кішэні яго адзення 8 тысяч еўра.

Пацярпелы разам з прыяцелем пазнаёміўся з дзяўчынай і яе сяброўкай напярэдадні ўначы ў адным з бараў Брэста. Затым усе пайшлі да яго дадому. Там кампанія працягнула распіваць спіртныя напоі. Днём 45-гадовы мужчына заснуў. Прачнуўшыся ўвечары, ён выявіў прапажу грашовых сродкаў. Дзяўчат да гэтага часу ў кватэры ўжо не было.

Мужчына паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.

Пацярпелы — замежны грамадзянін. Ён растлумачыў, што ў Брэсце займаецца адкрыццём кавярні.

Супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Брэста затрымалі дзяўчат. Пры іх была частка выкрадзенай сумы. Астатнія грашовыя сродкі былі знойдзеныя ў ходзе вобшуку па месцы жыхарства сяброўкі 18-гадовай ліцэісткі, якая пакінула ў яе валюту.

25 красавіка ў дачыненні да падазраванай прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Дзяўчына раскаялася ў зробленым і заявіла, што грошы выкрадала адна.

Калі ёй на мабільны тэлефон пазваніў з прэтэнзіямі пацярпелы, пагражаючы паведаміць аб крадзяжы ў праваахоўныя органы, яна з сяброўкай прыйшла да яго дадому, каб урэгуляваць канфлікт. Там іх ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі.

Падазраваная судзімасцяў не мае, раней прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы.

Следства вырашае пытанне аб кваліфікацыі дзеянняў фігуранткі крымінальнай справы і далейшай меры стрымання.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі30

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»9

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу22

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы6

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў20

У Крычаве котка дапамагае курыцы даглядаць куранят ВІДЭА

Чаму некаторыя лекі каштуюць 2 мільёны даляраў? Тлумачыць эксперт6

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі30

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць