Грамадства

Дактары рыхтуюць Ксюшу з СМА да генна-замяшчальнай тэрапіі

Новы кансіліум дактароў адбудзецца ў канцы мая, фінальны аналіз будуць рабіць за мяжой, паведамляе Мінздароўя.

У стане трохгадовай Ксеніі Маісеенка, якая жыве ў дзіцячым доме пры жывой маці, назіраецца значнае паляпшэнне, паведаміла галоўная пазаштатная спецыялістка па спадчынных нервова-мышачных захворваннях у дзяцей Міністэрства аховы здароўя Ірына Жаўняронак.

Трохгадовую Ксюшу Маісеенка з СМА, якой вялізарныя грошы на «Залгенсма» экстранна збіралі валанцёры, рыхтуюць да ўвядзення генна-замяшчальнай тэрапіі, перадае БелТА.

Сёння Ксенія атрымлівае прэпарат «Рысдыплам», прыём якога пачаты з 1 красавіка. «Зараз канец месяца. Вельмі добрая станоўчая дынаміка, якая бачная нават няўзброеным вокам», — сказала Ірына Жаўняронак.

У канцы мая будзе праведзены паўторны кансіліум. Зараз дзіця рыхтуюць да правядзення генна-замяшчальнай тэрапіі. Справа ў тым, што перад яе пачаткам неабходна ўзяць аналіз на вызначэнне тытра антыцелаў да віруса. Тытры павінны быць дапушчальныя для правядзення гэтай тэрапіі, інакш вытворца нават не адгрузіць прэпарат.

Аналіз выконваецца за межамі краіны, гэта вельмі жорсткае патрабаванне вытворцы прэпарата.

У Ксюшы дыягнаставаная спінальная мышачная атрафія (СМА) другога тыпу — цяжкае генетычнае захворванне, якое патрабуе дарагога лячэння. Дзякуючы хуткаму збору сродкаў, у якім удзельнічалі звычайныя беларусы, арганізацыі і фонды, для яе лячэння ўдалося сабраць амаль два мільёны даляраў — суму, дастатковую для дарагога ўколу.

Але пасля стала вядома, што пакуль увесці яго Ксюшы няма магчымасці. Але цяпер дактары зноў даюць надзею.

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць