Цэны на нафту працягваюць актыўна расці ў чацвер раніцай пасля значнага ўздыму напярэдадні.

Чэрвеньскія ф’ючарсы Brent на лонданскай біржы ICE Futures паводле даных на 8:44 таргуюцца а $126,34 за бараль, што на 5% вышэй за закрыццё папярэдняй сесіі. У сераду яны падаражэлі на $6,77 (6,1%), да $118,03 за бараль.
Тэрмін абарачэння чэрвеньскіх кантрактаў на Brent заканчваецца з закрыццём таргоў у чацвер. Ліпеньскія ф’ючарсы растуць на $2,94 (2,63%), да $113,35.
Кантракты на WTI на чэрвень на электронных таргах NYMEX да гэтага часу выраслі ў цане на $2,5 (2,34%), да $109,38 за бараль. Па выніках папярэдняй сесіі іх кошт павялічыўся на $6,95 (7%), да $106,88 за бараль.
Асноўным фактарам, які ўплывае на дынаміку рынку нафты, застаецца сітуацыя на Блізкім Усходзе.
Намаганні па ўрэгуляванні амерыкана-іранскага канфлікту зайшлі ў тупік.
-
Луўр часова закрылі з-за пратэстаў. Студэнты заблакавалі ўваход у музей.
-
«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына
-
ЗША прыгразілі Еўропе разбуральнымі мерамі ў адказ у выпадку абмежаванняў для Starlink пры размеркаванні частот
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары