Грамадства2323

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў

У сацсетках бурна абмяркоўваюць гісторыю з мінскага Сухарава. У панядзелак жыхары шматпавярховіка заўважылі на першым паверсе палатку. Высветлілася, што ў ёй жыве дзяўчына — паводле яе слоў, бежанка, якая чакае дэпартацыі. Тут жа сітуацыю пачалі абмяркоўваць у агульнадамавым чаце. Меркаванні падзяліліся, а далей пайшоў зварот у міліцыю. Пазней незнаёмку заўважылі ўжо ў суседнім пад’ездзе — без палаткі, але з вялікім чамаданам у руках. У выніку дзяўчына знікла без вестак. Выданне «Анлайнер» расказала, чым усё скончылася.

Фота: Threads

Жыхарка пад’езда, дзе знайшлі палатку: «Мне стала неяк не па сабе»

Падрабязнасці здарэння журналісту «Анлайнера» расказала жыхарка шматпавярховіка, якая надала гісторыі розгалас. Па словах мінчанкі, палатку заўважылі ўдзень у панядзелак.

«Палатка з’явілася каля другой гадзіны проста пры ўваходзе ў пад’езд. Я заўважыла яе, калі вярталася з крамы. Здзівілася, але падумала, што гэта дзеці гуляюць — у нас у доме іх шмат. Потым гляджу ў дамавы чат: здзівілася не я адна. Спярша народ пасмяяўся: маўляў, нехта вырашыў прасушыць палатку.

Першы раз палатка проста стаяла, а другі раз я заўважыла побач з ёй тапкі. Унутры нешта варушылася — відавочна нехта корпаўся. Мне стала неяк не па сабе. Я выйшла з пад’езда і пайшла.

У гэты час у дамавым чаце сталі абмяркоўваць, што ў палатцы жыве маладая жанчына. Да яе падыходзілі суседзі, ім яна сказала (ведаю, грунтуючыся на інфармацыі з чата), што з’яўляецца бежанкай і чакае дэпартацыі. Суседзі сказалі, што ім не падабаецца палатка ў пад’ездзе. Гэта ж папросту антысанітарыя, у нас шмат дзяцей, яны ходзяць адны! Калі пра палатку даведалася маё маленькае дзіця, то сказала, што дадому не пойдзе: «А раптам яна там з нажом сядзіць». Не ведаю, з чаго яно ўзяло пра нож».

Па словах суразмоўцы, жыхары дома пагаварылі з дзяўчынай і папярэдзілі, што пад’езд не прадугледжаны для жыцця ў палатцы. Далей яны выклікалі міліцыю.

«З чата [даведалася], што прыехала міліцыя, з ёй пагаварылі. Дзяўчына сабрала палатку і выйшла. Потым сказалі, што яна нібыта перайшла ў суседні пад’езд».

У той жа дзень падрабязнасці гісторыі з’явіліся ў Threads. На момант падрыхтоўкі публікацыі адпаведная галінка абмеркавання сабрала больш за 25 тысяч праглядаў.

У каментарыях меркаванні чакана падзяліліся. Адныя пішуць, што дзяўчыне варта было прапанаваць дапамогу, іншыя пярэчаць: маўляў, калі шкадуеце — то прытуліце ў сябе дома.

«Калі падумаць, дык у нас у пад’ездзе няма ні туалета, ні [магчымасці] памыцца. Побач — ніводнага гандлёвага цэнтра, нічога. Людзі кажуць: «Яе выгналі». А тое, што чалавек жыў бы ва ўмовах як для скаціны ў пад’ездзе, — гэта нармальна. Нават калі яна бежанка, ёсць спецыяльныя месцы, дзе іх кормяць і для іх створаныя нармальныя ўмовы для жыцця», — разважае мінчанка.

«На жаль, дзяўчына згубілася». Працяг гісторыі

Пазней у сацсетках з’явіўся яшчэ адзін пост па слядах гэтай гісторыі, але ўжо з іншым пасылам. Аўтарка заклікала дапамагчы ў пошуках незнаёмкі з палаткі і напісала, што дзяўчына напужаная.

Посмотреть в Threads

«Анлайнер» звязаўся з сястрой аўтаркі паста. Юлія — жыхарка суседняга пад’езда таго самага дома. Удзень у панядзелак, як расказала яна журналісту «Анлайнера», убачыла бурнае абмеркаванне ў дамавым чаце.

«Мая сястра прыйшла дадому і расказала, што гэтая дзяўчына зайшла з ёй у пад’езд і была з чамаданам. Разам яны паехалі на ліфце і перакінуліся парай слоў. Тая сказала, што едзе на шосты паверх — да знаёмых. Як мы потым ужо думалі, дзяўчына проста чарговы раз спалохалася. Паводле слоў сястры, ёй на выгляд гадоў 25. Яна была лёгка апранутая і выглядала разгубленай. Мы ўсё гэта абмеркавалі і вырашылі, што так не мае быць. Трэба пайсці пагаварыць з чалавекам, даведацца, што адбылося і як мы можам дапамагчы».

Шукаць незнаёмку з чамаданам Юля пайшла сама — спярша вырашыла абысці ўвесь пад’езд.

«Якраз прыйшоў сусед з пад’езда [дзе была палатка] і сказаў, што таксама шукае дзяўчыну. Ён расказаў, што пагаварыў з ёй, без агрэсіі спытаў, маўляў, чаго яна тут бамжуе, прынёс ёй паесці. Яна яму адказала: «Я не бомж. Паглядзіце, у мяне нават белыя шкарпэткі». Наколькі я зразумела з яго слоў, яна расказала, што едзе дадому ў Луганск з Чэхіі, чакае дэпартацыі. Яшчэ ён сказаў, што бачыў у яе ў руках украінскі пашпарт. Разам мы прайшліся па ўсім пад’ездзе, але нікога не знайшлі. Пачалі думаць, што рабіць далей».

У гэты ж час сястра Юліі гуляла з сабакам на двары. Жанчыны дамовіліся падзяліцца і працягнулі пошукі па розных маршрутах. Нягледзячы на дзве спробы і абыход тэрыторыі, знайсці дзяўчыну з чамаданам так і не ўдалося. Наступным крокам сталі публікацыі ў сацсетках з заклікам аб дапамозе ў пошуках.

«Я думала, што калі ў яе няма грошай на квіток дадому, то я змагу з гэтым дапамагчы і, напрыклад, аплачу ноч у хостэле. Плюс сусед, з якім мы яе шукалі, таксама хацеў дапамагчы. Мы б з ім скінуліся і нешта арганізавалі… Але, на жаль, дзяўчына згубілася».

Адказаў на пасты пра пошукі, расказвае Юля, пакуль не было. Пры гэтым галінка ў Threads таксама актыўна набірае прагляды — на момант падрыхтоўкі публікацыі іх ужо 10 тысяч. У каментарыях меркаванні зноў падзяліліся. Сама ж суразмоўца ўпэўненая: у складанай сітуацыі можа апынуцца любы.

За каментарыем «Анлайнер» таксама звярнуўся ў прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкама.

«У ходзе праверкі інфармацыі, атрыманай з інтэрнэту, супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што паміж жанчынай і яе арэндадаўцам, у якога яна здымала кватэру, адбыўся канфлікт. Цяпер сітуацыя паміж імі вырашаная, жанчына вярнулася на ранейшае месца жыхарства», — паведамілі ў ведамстве.

Каментары23

  • Вілуся
    29.04.2026
    Божа, бедная дзяўчынка. Як жа ёй павінна быць страшна😭
  • Dragon
    29.04.2026
    Повезлj что в ылитном ЖК не поселилась вроде Лебяжьего.А то бы в добавок еще и избили...
  • 453543
    29.04.2026
    Спачатку "чырвоныя" прыйшлi - бамбiлi, затым "белыя" прыйшлi - стралялi, потым "зялёныя" прыйшлi дроны пускалi. Збегла туды, дзе не страляюць: у ЕС. Але i там не салодка. Памыкалася, памыкалася i вырашыла: а будзь што будзе, вяртаюсь дадому, хай уб'юць, але уб'юць на роднай зямлi.
    Не дай Божа у нас такое пачнецца, дзе ж мы тады туляцца будзем, у якой палатцы спаць i хто нас пад ср..ку ганяць будзе?

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries31

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце18

Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве і заклікаў прэзідэнта «перастаць маўчаць»52

Японія шукае сталіцу-дублёр. Што не так з Токіа?6

Зяленскі папрасіў у Трампа 300 ракет для Patriot, каб абараніць энергетыку Украіны ўзімку2

Чаты Claude з асабістымі звесткамі трапілі ў пошук Google3

Ігар з Гродна схлусіў, што ён удзельнік вайны. Але расчуленая расіянка ўжо перавяла яму $27004

Стала вядома, за што будуць судзіць былога гендырэктара Гродзенскага мясакамбіната2

Канал губазікаўцаў абвяргае інфармацыю пра спробу атручвання арабскага блогера ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць