Грамадства1818

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд

Пакуль жонка нават не падазравала, яе муж пабудаваў бізнэс-імперыю.

Пара з Гомеля пражыла ў шлюбе 24 гады, выгадавала дваіх сыноў і развялася. І толькі пасля расставання жанчына выпадкова даведалася, што яе былы — мільянер, пішуць «Моцныя навіны».

Высветлілася, што яшчэ ў 2018‑м муж употай ад жонкі адкрыў у расійскім Навазыбкаве фірму. Схема аказалася прыбытковай: у Гомелі рабілі прагулачныя і спартыўныя катары, а ў Расіі іх паспяхова прадавалі.

Паводле наяўнай інфармацыі, толькі за 2023 год выручка перавысіла 500 тысяч даляраў, з якіх чыстага прыбытку — каля 130 тысяч.

А ў пары быў шлюбны кантракт — аформілі яго якраз за два гады да разводу. Цяпер гамяльчанка патрабуе праз суд сваю законную долю — палову ўсіх даходаў.

Вырашыць пытанне аказалася не так проста. Мужчына ўжо паспеў ліквідаваць фірму ў РФ, а расійскаму суду давялося звяртацца ў Мінюст Беларусі, каб разабрацца ў тонкасцях нашага заканадаўства аб шлюбных дамовах.

Суд працягнецца ў маі, і ў гамяльчанкі ёсць шанцы яго выйграць.

Каментары18

  • Кирилл Петрович
    29.04.2026
    Муахаха, ну например, пока муж эти катеры делал, жонка не могла их тоже делать и тоже зарабатывать, потому что стояла у плиты готовила завтрак-обед-ужин, мыла посуду, стирала-гладила. По-вашему, она бесплатно должна была это делать? Она оценила свою работу в половину стоимости бизнеса мужа. Вы можете свою работу бесплатно выполнять, никто не запрещает. Каждый оценивает свою работу по-разному.
  • Га
    29.04.2026
    Міль
    Мільянер з прыбыткам 10тысяч у месяц? Мільён- гэта палачка з шасцю авальчыкамі)
  • ололо
    29.04.2026
    Кирилл Петрович, нешта ня бачу ў артыкуле інфармацыі аб тым што яна гатавала, мыла посуд, прала і гд. Адкуль вы гэта ўзялі?

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць