Свет

Прэзідэнт Фінляндыі заявіў пра неабходнасць рэферэндуму па сяброўстве ў НАТА

Для ўступлення Фінляндыі ў НАТА спатрэбіцца правядзенне рэферэндуму, заявіў прэзідэнт краіны. Раней у краіне быў складзены афіцыйны даклад, згодна з якім сяброўства ў альянсе выкліча крызіс у стасунках з Расіяй.

Фінляндыя і Швецыя не будуць сумесна прымаць рашэнне аб уступленні ў НАТА, заявіў тэлекампаніі Yle фінскі прэзідэнт Саулі Нііністэ. «У нас няма такой аўтаматычнай сувязі, што калі адзін прыме рашэнне, то іншы зробіць тое ж самае», — сказаў прэзідэнт, дадаўшы, што, «наадварот, здаецца, што працэс прыняцця рашэнняў з'яўляецца вельмі складаным». Ён адзначыў, што ўступленне Фінляндыі ў НАТА патрабуе правядзення рэферэндуму.

Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Расія разглядае альянс як пагрозу. «Яны [Расія] не хочуць, каб пагроза распаўсюдзілася да іх межаў», — сказаў ён.

Кажучы пра сваё бачанне сітуацыі, Нііністэ падкрэсліў, што лічыць, што неабходнасці мяняць бягучую палітыку няма.

У студзені стала вядома, што Фінляндыя ацэніць магчымасць уступлення ў НАТА. Для гэтага была створана камісія, якая складалася з былога фінскага амбасадара ў Швецыі Матса Бергквіста, кіраўніка Фінскага інстытута міжнародных адносін Тэе Ціілікайнена, былога пасла Фінляндыі ў Расіі і Германіі Рэнэ Нюберга і старшыні Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў і Жэнеўскага цэнтра палітыкі бяспекі Франсуа Эйсбура.

Два дні таму Reuters паведаміў, што быў складзены даклад, згодна з якім сяброўства Фінляндыі ў НАТА ўзмоцніць бяспеку краіны, аднак прывядзе да сур'ёзнага крызісу ў адносінах з Расіяй і зашкодзіць эканамічным сувязям дзвюх краін.

У дакуменце няма рэкамендацый аб тым, ці варта Хельсінкі ўступаць у альянс, аднак адзначаецца, што сумесная фінска-шведская заяўка аб сяброўстве «будзе лепшай стратэгічнай опцыяй», чым уступленне гэтых краін паасобку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі35

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка4

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць