Грамадства99

Лукашэнка правёў нараду аб карэкціроўцы правілаў прыёму ў ВНУ

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўлічваць патрэбы эканомікі пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў у навучальныя ўстановы.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях карэкціроўкі правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму надае такую пільную ўвагу уступнай кампаніі. «Для людзей, для будучыні нашай краіны гэта найважнейшы этап. Няма спецыялістаў — няма краіны. А спецыялістаў мы рыхтуем перш за ўсё ў ВНУ», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў будзе старанна працаваць, каб вырашаць узнікаючыя праблемы. «Гэтаму трэба надаваць неаслабную ўвагу», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Тэма паступлення ў ВНУ і раней абмяркоўвалася на прэзідэнцкім узроўні. «У свой час мы пайшлі на радыкальныя рэформы ва ўступнай кампаніі, замяніўшы экзамены на цэнтралізаванае тэставанне, — адзначыў кіраўнік краіны, звярнуўшы ўвагу, што да гэтага часу існуюць розныя пункты гледжання па гэтым пытанні. — Але няма значнай перавагі меркаванняў ні ў адзін, ні ў іншы бок. Ёсць тыя, хто за ЦТ, і нямала тых, што выступае за ранейшыя формы экзаменаў. Дзесьці, асабліва ў творчых ВНУ, мы спрабавалі сумясціць ЦТ са звычайнымі формамі экзаменаў. Сёння мы, ды і я ў тым ліку, далёка не адназначныя ў меркаванні па гэтым пытанні. У мяне няма перавагі да якой бы там ні было форме ўступных выпрабаванняў, таму я больш арыентуюся на вас, на грамадства».

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб дамоўленасці штогод, перш за ўсё праз дзейнасць камісіі па кантролі за ўступнай кампаніяй, аналізаваць яе ход, аж да драбнюткіх нюансаў, рабіць высновы і ўносіць пры неабходнасці змены, у тым ліку і ў правілы паступлення ў ВНУ.

Пры гэтым кіраўнік заявіў, што галоўнае — гэта, вядома ж, патрэбнасці ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, сельскай гаспадарцы, прамысловасці. «Мы будзем заўсёды зыходзіць з гэтай патрэбнасці па колькасным і якасным складзе нашых абітурыентаў, будучых студэнтаў», - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

«Вы прапануеце, каб адбор, крытэрыі былі сур'ёзнымі, калі мы льгатуем якую-небудзь катэгорыю, да прыкладу, пераможцаў алімпіяд. Калі спартоўцы — то ўжо маюць пэўныя спартыўныя дасягненні, паколькі яны будучыя трэнеры і павінны ў гэтай сферы не проста разбірацца, а мець свае дасягненні. Гэта значыць, падрыхтаваны цэлы шэраг прапаноў. І паколькі ў мяне па некаторых пытаннях няма адназначнага меркавання, я вырашыў па кожным пытанні арганізацыі ўступнай кампаніі паслухаць вас», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама запатрабаваў правесці ўступную кампанію зладжана і дакладна.

У нарадзе прымаюць удзел віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня рэспубліканскай рады рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў

Каментары9

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць12

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць