Навука і тэхналогіі22

Мабільныя тэлефоны не правакуюць рак мозгу?

Аўстралійскія навукоўцы правялі аналіз дадзеных за 30 гадоў і пераканаліся, што выкарыстаньне мабільных тэлефонаў не падвышае рызыку захворваньня на рак мозгу.

Вынікі дасьледаваньня апублікаваныя ў часопісе Cancer Epidemiology.

Мабільныя тэлефоны зьявіліся ў Аўстраліі ў 1987 годзе, і да 2014 годзе імі карысталіся 94 працэнты насельніцтва. Супрацоўнікі Сыднэйскага ўнівэрсытэту вывучылі дадзеныя па ўзроўні карыстаньня мабільнай сувязьзю і па захворваньні на рак мозгу (усімі яго формамі) з нацыянальнага рэгістру з 1982 да 2012 году.

Усяго за гэты пэрыяд было зафіксавана 19 858 выпадкаў злаякасных новаўтварэньняў мозгу ў мужчын і 14 222 — у жанчын. Навукоўцы змадэлявалі захворваньне па ўзроставых групах (20-39, 40-59, 60-69 і 70-84 гады) з улікам меркаваных дадзеных пра ўзровень адноснай рызыкі раку мозгу ў 1,5 у карыстальнікаў мабільных тэлефонаў і 2,5 у «заўзятых» карыстальнікаў (каля 19 працэнтаў ад агульнай колькасьці).

Высьветлілася, што ўзровень захворваньня на рак мозгу застаўся стабільным на працягу 30 гадоў, ахопленых дасьледаваньнем. Значны рост колькасьці выпадкаў назіраўся толькі сярод людзей старэйшых за 70 гадоў, аднак ён пачаўся ў 1982 годзе, калі мабільных тэлефонаў у шырокім выкарыстаньні яшчэ не было. На думку дасьледчыкаў, такі рост зьвязаны з удасканаленьнем мэтадаў дыягностыкі, у прыватнасьці укараненьнем КТ і МРТ, і павышэньнем выяўляльнасьці раку.

Атрыманыя дадзеныя адпавядаюць вынікам папярэдніх эпідэміялягічных дасьледаваньняў, якія ня выявілі прычыннай сувязі паміж выкарыстаньнем мабільнай сувязі і захворваньнем на рак мозгу.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць