Грамадства1010

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць продкаў

Пасля Вялікадня беларусы ўшаноўваюць продкаў. Сёлета выхадны дзень Радаўніцы прыпаў на 10 мая.

У адных мясцінах Беларусі на могілках збіраюцца ў Наўскі Вялікдзень (першы чацвер пасля Вялікадня; «наўскі» гэта значыць, «чацвер памерлых», ад старога слова «навец», г.зн. «нябожчык»), у другіх — на Правадную Нядзелю (або «Наўскі Вялікдзень», першая нядзеля пасля Вялікадня, якая «праваджае» святочны тыдзень). Але ў большасці наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня.

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні.

Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным.

Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання».

Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны. Назоў «Радаўніца» менш пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Украіне.

Дзяржаўным выхадным днём Радаўніца стала пасля звяржэння савецкай улады, у 1991-м. У Расіі, Польшчы і Украіне гэты дзень працоўны.

На могілках прыбіраюцца загадзя, перад днём памінання, калі павінна быць ужо чыста.

На Радаўніцу многія беларусы любяць прынесці на могілкі пачастунак, у тым ліку спіртное. Царква не ўхваляе гэтага, як і пакідання на могілках велікодных яек, кажучы, што галоўнае для нябожчыка — малітва.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых.

Штогод могілкі перад Радаўніцай і на яе наведваюць мільёны людзей.

Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Сёння вы з намі. Дай бог нам сілы, каб утрымаць парадак на вашых магілах і за год.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць