У Багдадзе сёння адбыліся яшчэ два выбухі, загінулі не менш за 25 чалавек і пацярпелі яшчэ як мінімум 56, паведамляюць інфармагенцтвы.
Адзін з выбухаў прагрымеў каля паліцэйскага ўчастка на паўночным захадзе Багдада. Смяротнік на машыне, начыненай выбухоўкай, пратараніў будынак. Загінулі 18 чалавек, у тым ліку пяць паліцэйскіх. Другая бомба была падарваная на рынку, размешчаным на поўначы горада. Яе таксама прывёў у дзеянне смяротнік. Загінулі сем чалавек.
Раней сёння паведамлялася пра выбух ва ўсходнім прыгарадзе Багдада, які забраў жыцці як мінімум 63 чалавек, каля сотні атрымалі раненні. Начынены выбухоўкай аўтамабіль узляцеў у паветра на адным з рынкаў у раёне Мадзінат-Садр.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары