Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры55

Рэцэпт шчасьця

Мне ўчора кабета адная сказала, што адчувае сябе цалкам шчасьлівай: «Можна працаваць, ёсьць каўбаса, ёсьць цяпло, утулак, адзеньне, у нас ёсьць усё». Пра беларускае шчасьце піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Слова “шчасьце” гучыць у штодзённым жыцьці прынамсі высокапарна, чалавек ня думае пра такія словы ды іхні зьмест, ён заняты сваімі клопатамі. Да іх зьвяртаюцца, каб вымерыць якасныя паказчыкі жыцьця, напрыклад. А часьцей, калі хочуць падмацаваць свае абяцанкі, спакусіць кагосьці, сагітаваць. Зразумела, на выбарах.

Паміж выбарамі слова гэтае — са слоўніку рэклямшчыкаў. Успамінаць пра ўтапістаў і марксістаў, якія называлі сябе філёзафамі, ня будзьма. Дык вось, як добра вядома беларусам, якія маюць скрынку (а яе маюць усе), “шчасьце ёсьць!”, яно ляжыць у гастраноме і называецца селядзец, праўда, толькі адной канкрэтнай фірмы, назва якой добра вядомая.

Мне ўчора кабета адная сказала, што адчувае сябе цалкам шчасьлівай: “Можна працаваць, ёсьць каўбаса, ёсьць цяпло, утулак, адзеньне, у нас ёсьць усё. Грошай не хапае? Іх ніколі не хапае. Калі мы будзем атрымліваць мільёны і мільярды, нам усё роўна будзе чагосьці хацецца. Ухітраемся кудысьці езьдзіць адпачываць. Мне падабаецца, што ў нас чыста, утульна, камфортна”.

Добрая нармальная кабета, па-чалавецку я яе разумею цалкам. Аднак яе адказ прадыктаваны ня тым, што яна ў пэўным сэнсе незапатрабавальная, хутчэй нават аднабаковая, а ўмовамі, створанымі ў краіне, становішчам, якое адведзена чалавеку ўладай, якая кіруе апошнія дзевяноста гадоў (у Горадні менш, зразумела). Памятаецца, гэны ў скрынцы вучыў народ, што правы чалавека — гэта права хадзіць на працу, атрымліваць заробак і мець дзе пераначаваць. Ну, а шчасьце — гэта селядзец, як мы добра засвоілі.

Але ж куды мяне занесла! Амаль што ў тэкст дакладу на ўсеагульным сходзе… А пачаць жа хацеў зусім прыватна, на ўзроўні вулічнай хвіліннай размовы з сябрам. Што такое беларускае шчасьце, як лічыш? Чарка і скварка! Ці ў цябе ёсьць варыянты адказу? — пытаецца. Не, няма, але я — што да беларускіх уяўленьняў, паэтамі хаця б агучаных. Папараць-кветка, напрыклад.

Ён паглядзеў на мяне й кажа: я раніцай стаўлю некалькі разоў запар кароткую песеньку адной біт-групы. Там тэксту ўсяго літаральна фраза, але якая! Якая ж? “Пайшоў нафік, сука!” А ў канцы яшчэ дадаецца — “Ідзі, давай!” Гэта ў мяне называецца, кажа, пяціхвілінкай нянавісьці. Паслухаю і маю на цэлы дзень абарону, штучны імунітэт да іхняй хлусьні, крывадушнасьці, да іхняй пагарды да нас, да ўсяго нашага беларускага…

Дык вось што такое беларускае шчасьце?! Неверагодна! Ён засьпеў мяне зьнянацку. Што я мог сказаць у адказ? Толькі ўзгадаў, як у войску, калі ў роце раптам паяўляўся ў злым гуморы наш маёр нападпітку, шыхаваў ўсіх і пачынаў дурыць галаву, дзяды ззаду на кожную фразу нягучна адказвалі магічнам пажаданьнем “А пайшоў ты на (…)!” І што вы думаеце? Гэта ўрэшце дзейнічала! Ці трэба дадаваць, што ў шыхце нашым стаялі пераважна браткі-беларусы?

Каментары5

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць