Грамадства

Пераклалі на беларускую мову Кодэкс грамадзянскага судаводства

Кодэкс грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь пераклалі на беларускую мову. Тэкст перакладу ўжо даступны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэты кодэкс з’яўляецца адзіным кадыфікаваным працэсуальным дакументам, які рэгулюе парадак разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах агульнай юрысдыкцыі. Ён замяніў ранейшыя Грамадзянскі працэсуальны і Гаспадарчы працэсуальны кодэксы.

Пераклад быў ухвалены экспертнай радай, у склад якой ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый у сферах юрыспрудэнцыі, нарматворчай і навуковай дзейнасці, а таксама мовазнаўства.

З пачатку працы экспертнай рады на беларускую мову ўжо перакладзена 20 заканадаўчых актаў. Сярод іх — Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Выбарчы кодэкс, Грамадзянскі, Жыллёвы, Працоўны, Водны, Лясны кодэксы, Кодэкс аб зямлі, аб нетрах, Кодэкс гандлёвага мараплаўства, Кодэкс аб судовай сістэме і статусе суддзяў, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Крымінальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць