Меркаванні55

«Накіравалі мяне да акуліста ў паліклініку КДБ»

«Накіравалі мяне прайсці некалькі лекараў. Да акуліста прыйшлося ісці ў філіял маёй паліклінікі, які па-старому называюць паліклінікай КДБ, хоць таблічка, вядома ж, на будынку вісіць іншая, — піша ў сябе ў фэйсбуку Іна Хоміч з Берасця.

— Спадзяюся, была я там першы і апошні раз. Лекарка не адказала на маё вітанне, у абсалютна непрымальным тоне аддавала мне каманды, усяляк паказвала, што я нязначная букашка ў гэтым жыцці, якая толькі іншым рабіць і дыхаць замінае.

Мая інтэлігентнасць і прыродная цярплівасць дала трэшчыну дзесьці на трэцяй такой камандзе, і зусім лопнула пасля заўвагі: «І правільно чітайте! У нас нет белорусской табліцы, поэтому прідётся вам по-рускі чітать!» — зноў жа такі, сказанай ну вельмі здзекліва.

Я так разумею, што са сваёй блізарукасцю я паблытала нейкія літары, магчыма не так прачытала рускую И. Тады я не вельмі разважала над этымалогіяй лекарскай думкі, бо трэба было тэрмінова і не вельмі ласкава нагадаць доктару правілы паводзін з людзьмі. Лекарка астатнія тры хвіліны візіту стрымлівала свой нораў, але ніколі яшчэ дыягназ «блізарукасць лёгкай ступені» не абвяшчалі так, быццам гаворка ідзе пра сіфіліс, ВІЧ і гепатыт Б разам узятыя.

Цяпер смяюся, калі пракручваю сітуацыю. Ну бывае ж, што чалавек зробіць сябе такім невыносным. Навошта?

П.С. Можа, варта пашкадаваць кэдэбэшнікаў, што тут пастаянна лечацца?» — падсумоўвае Іна Хоміч.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць