Улада55

Клешч перайшоў у наступ

Яны выяўленыя ва Ўруччы, Зялёным Лузе, Сьляпянцы і нават у Драздах.

У сакавіку—красавіку больш за 170 чалавек звярнуліся ў сталічныя медустановы з прычыны укусаў кляшчоў

172 чалавекі звярнуліся ў сакавіку—красавіку гэтага года ў сталічныя медыцынскія ўстановы з прычыны ўкусаў кляшчоў. Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні паразіталогіі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, 37 з іх паведамілі, што былі ўкушаны на тэрыторыі Мінска і прыгарада.

Спецыялісты зазначаюць, што штогод прыблізна 10% пацярпелых указваюць на ўкус кляшча ў межах лесапаркавых зон Мінска і наваколляў. Найбольшую колькасць укусаў жыхары сталіцы адзначалі ў час знаходжання за горадам, у тым ліку на садова‑агародных участках на тэрыторыі Мінскага, Пухавіцкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Уздзенскага і іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Спецыялістамі санэпідслужбы горада іксадовыя кляшчы былі выяўлены ў прыгарадных лясах каля вадасховішчаў Заслаўскае, Крыніца, Дразды, пасёлка Сосны і лясных масівах на ўскраіне горада, прылеглай да жылой забудовы ў раёне Цнянскага вадасховішча і вуліцы Мірашнічэнкі, Зялёнага Луга, Уручча, Сцяпянкі, Сляпянкі, вуліц Ангарская, Герасіменкі, Сцебянёва. Кляшчоў таксама выявілі ў сталічным парку Перамогі, Батанічным садзе, парку 50‑годдзя Кастрычніка і размешчанай побач з ім зялёнай зоне на вуліцах Бехцерава і Жылуновіча, лесагадавальніку ў раёне вуліцы Панамарэнкі.

Іксадовыя кляшчы з’яўляюцца пераносчыкамі небяспечных захворванняў — хваробы Лайма і кляшчовага энцэфаліту. За сакавік—красавік гэтага года ў Мінску зафіксавана 13 выпадкаў захворвання Лайма.

У 2007 годзе ў лячэбныя ўстановы сталіцы з прычыны ўкусаў кляшчоў звярнуліся 7.617 чалавек (у 2006 годзе — 8.671). У 2007 годзе ў Мінску было зарэгістравана 150 выпадкаў захворвання Лайма (у 2006 годзе — 230) і шэсць выпадкаў кляшчовага энцэфаліту (у 2006 годзе — 17). У 2006 годзе ў Мінску быў зафіксаваны выпадак групавога захворвання жыхароў кляшчовым энцэфалітам пасля ўжывання непаранага казінага малака.

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць