Спорт33

У Тэхасе забілі баскетбаліста з НБА, калі той уварваўся ўначы ў незнаёмую кватэру

23-гадовы атакуючы абаронца клуба Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Новы Арлеан Пеліканс» Брайс Дэжан-Джонс быў забіты 28 мая ў Даласе.

Гэта адбылося ў 3:20 ночы. Дэжан-Джонс вынес дзверы ў незнаёмай кватэры, але дома аказаўся гаспадар, які меў пры сабе зброю. Куля трапіла баскетбалісту ў жывот, яго даставілі ў клініку, дзе Брайс Дэжан-Джонс і памёр.

Як паведамляе сайт ESPN, хутчэй за ўсё Дэжан-Джонс пераблытаў кватэру. Ён спрабаваў трапіць у памяшканне, дзе жыве маці яго дзіця. Перад гэтым паміж імі адбылася сварка. Мяркуецца, што Дэжан-Джонс палічыў, што жанчына зачынілася ад яго і не хацела пускаць унутр жылля, таму ён вырашыў узламаць дзверы.

У адпаведнасці з законамі Тэхаса, чалавек мае права прымяніць агнястрэльную зброю для абароны свайго жылля. Таксікалагічнай экспертызы чакаць яшчэ некалькі тыдняў, каб даведацца, ці быў пад нейкімі рэчывамі баскетбаліст.

Гэты сезон быў дэбютным для Брайса Дэжан-Джонса ў НБА. У наймацнейшай лізе свету гулец правёў 14 матчаў, набіраў у сярэднім 5,6 пункты за гульню.

У Дэжан-Джонса быў самы «худы» кантракт у «Новым Арлеане», за наступны год ён мусіў атрымаць 874 тысячы даляраў. У той час як лідар каманды Энтані Дэвіс атрымае амаль 21 мільён даляраў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1818

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога1

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ18

ГрамадстваАбнаўляецца18

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць