Надвор'е33

Белгідрамет: у чэрвені будзе цяплей, чым звычайна — прагноз надвор'я на месяц

Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў чэрвені чакаецца на 1°C вышэй за кліматычную норму +15 — +17°С. Аднак у такім надвор'і ёсць і свае мінусы — месячная колькасць ападкаў мяркуецца менш за кліматычную норму. Пра гэта распавёў службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Фота Яўген Ярчак, Tut.by

У чэрвені тэмпература паветра працягне павышацца — да канца месяца будзе рабіцца ўсё цяплей. У сярэднім па Беларусі тэмпература першай дэкады складае + 15,5°С, прычым на паўночным захадзе ля мяжы з Літвой халадней за ўсё — тут сярэдняя дэкадная тэмпература + 14,5°С. За дэкаду выпадае ў сярэднім па краіне 24 мм ападкаў або 30% месячнай колькасці.

З 1 па 10 чэрвеня ў асобныя дні прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Пераважная тэмпература паветра ноччу +7 + 14°С, у пачатку дэкады па паўднёвым захадзе +15 + 18°С, у другой палове дэкады месцамі па паўночным усходзе не вышэй за +3 + 6°С. У дзённыя гадзіны ў першай палове дэкады ў асноўным +19 + 27°С, у другой палове дэкады +15 + 22°С.

З 11 па 20 чэрвеня чакаецца няўстойлівае надвор'е. Часам дажджы, месцамі навальніцы. Пераважная тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах +8 + 15°С. Дзённая тэмпература пераважна +18 + 25°С, часам у дажджах не вышэй за +15 + 17°С, у асобныя дні месцамі, у асноўным па поўдні, +26 + 28°С.

З 21 па 30 чэрвеня ў асобныя дні пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра +10 + 17°С, месцамі +18 + 20°С. Максімальная тэмпература паветра днём у асноўным +20 + 27°С, на працягу 1-3 дзён пераважна па поўдні +28 + 31°С.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць