Усяго патроху11

Кітайскія блогеры прадукуюць тэорыі змовы вакол землятрусу

Сеціва бурліць чуткамі аб «прадвесьніках землятрусу» — жабах ці матыльках. Іншыя кажуць пра маштабную змову напярэдадні Алімпійскіх гульняў.

Пакуль шырыцца сьпіс загінулых у кітайскай правінцыі Сычуань, блогеры краіны зьядналіся ў пошуках ахвярнага казла.

Сеціва бурліць чуткамі аб «прадвесьцях землятрусу» — жабах ці матыльках. Іншыя кажуць пра маштабную змову напярэдадні Алімпійскіх гульняў.

Адзін блогер (правінцыя Шаньдунь, усходні Кітай) напісаў, што больш за месяц таму ён некалькі разоў хадзіў у мясцовы цэнтар, які дасьледуе землятрусы, каб паведаміць, што ягоныя жывёлы ўсхваляваныя й неспакойныя.

«Яны ня толькі абсьмяялі мяне, але й абвінавацілі ў тым, што я прыдумаў гэтую гісторыю».

Іншыя спасылаюцца на кітайскія газэтныя паведамленьні пра дзівосныя прыродныя зьявы мінулых некалькіх тыдняў.

«Chutian Metropolis Daily» паведаміла, што 26 красавіка ссох вялікі 80‑тонны вадаём у Эншы (правінцыя Хубэй). Правінцыя мяжуе з муніцыпалітэтам Чунцын, які быў спустошаны землятрусам у панядзелак.

10 траўня газэта «West China Metropolis Daily» паведаміла, што сотні мігруючых жабаў спускаліся па вуліцах Мьянйанг, другога па велічыні гораду ў правінцыі суседняй з паветам Вэньчуань, эпіцэнтрам землятрусу.

У горадзе Мьянжу, які знаходзіцца за 60 міляў ад эпіцэнтру, блогеры ўказалі на паведамленьні, што зьявіліся толькі за за тыдзень перад землятрусам, пра масавую міграцыю больш за мільёну матылёў.

Іншыя блогеры ўхапіліся за пакуль яшчэ непадмацаваную чутку пра тое, што кітайскі гэоляг загадзя прадказаў землятрус, але яго стрымлівалі ўлады й страх.

«Сёмага траўня гэоляг прадказаў гэта [землятрус]», — напісаў адзін блогер, — «але не наважыўся паведаміць пра гэта грамадскасьці».

Іншы блогер з Пэкіну напісаў: «Кожны кажа пра выратавальныя высілкі, але гэтыя высілкі фактычна не аб’ядноўваюцца.

«Гэткім чынам, мы замест гэтага павінныя падумаць пра тое, чаму [улады] не прадказалі землятрус, і не эвакуявалі людзей…

«Ці можа быць так, што гэта адбылося праз прагу да мірных Алімпійскіх гульняў?»

У перадавым артыкуле «Southern Metropolis Daily» журналіст Шэн Пін працытаваў растучы струмень чутак і меркаваньняў, якімі абкружаны землятрус, як сьведчаньне патрэбы ў большай свабодзе інфармацыі ў Кітаі.

Ён напісаў: «Паколькі тэлефонная сувязь перарвалася, памножыліся чуткі… Я зразумеў, што агромістая колькасьць гэтай інфармацыі не магла быць правераная, і што паліцыя расцаніла гэта як распаўсюд чутак, які караецца крымінальным зьняволеньнем».

«Але як нехта, хто мае сваякоў у пацярпелай вобласьці, я ня мог спыніцца перад пошукам усякай інфармацыі, якую толькі змагу … «было зразумела, што інфармацыя ненадзейная, і было цяжка сказаць, што праўдзіва, а што непраўдзіва».

«Разам усё гэта казала пра адзіную праблему, якой ёсьць гарачы апэтыт людзей да інфармацыі, калі сутыкаесься з грамадскім здарэньнем».

Анна Флетчэр, timesonline.co.uk

Каментары1

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна2

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ7

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства4

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна2

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць