Усяго патроху77

У Горадні паставілі помнік шахматнай ладдзі ХІІ стагоддзя ФОТАФАКТ

На беразе Нёмана пад Замкавай гарой паставілі скульптуру княскай шахматнай ладзьдзі.

Яе ўрачыста адкрыюць падчас ХІ фэстывалю нацыянальных культураў у нядзелю 5 чэрвеня а 13-й гадзіне.

Працу выканаў скульптар Уладзімір Панцялееў, а зьявіўся помнік дзякуючы Сяргею Калядзе, намесьніку старшыні рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюзу. Яго зацікавіла гісторыя шахматнай фігуркі, якая знаходзілася ў музэйнай экспазыцыі ў Старым замку. Яе скралі некалькі гадоў таму, але яна была знойдзеная. Цяпер яе не выстаўляюць, але Сяргея Каляду яна зацікавіла. Варта яе зноў паказваць, напэўна пад аховай, каб людзі яе бачылі, мяркуе ён.

Скульптар Уладзімір Панцялееў і намесьнік старшыні рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюзу Сяргей Каляда

Шахматная ладзьдзя была знойдзеная на Замкавай гары ў 1930-х гадах гісторыкам Юзафам Ядкоўскім. Другую такую ладзьдзю знайшлі ў Ваўкавыску, таксама на гары. Напэўна яна была сярод шахматных фігурак князя. На той час такія шахматы маглі дорага каштаваць, зазначае Сяргей Каляда:

«Мы пастаянна думаем, якія можна прыдумаць новыя турыстычныя маршруты. Для гораду, для краіны. Каб яны былі цікавыя і замежнікам. Каб можна было іх прывезьці і сказаць: такога вы больш нідзе ня ўбачыце, толькі тут. Хацелася таксама выпрацаваць турыстычны брэнд для гораду. Але проста выдумаць нельга, трэба рабіць рэальныя спробы: што падыдзе, што запрацуе? Ладзьдзю паставілі ў добрым месцы: вышэй — два замкі, ад яе бачная Каложа, што на наступным пагорку, а перад ёй — Нёман».

Артэфакт: шахматная фігурка, знойдзеная ў Горадні на Замкавай гары, цяпер у зборах гісторыка-археалягічнага музэю

Людзей, якія займаюцца разьвіцьцём турызму, цікавіць гісторыя. Сяргей Каляда прызнаецца:

«Горад у ХІІ стагодзьдзі быў каменны, іншыя тады былі яшчэ драўляныя. Адкуль грошы? А грошы, аказваецца, за кошт Нёмана. Па ім плылі купцы, адбываўся гандаль па бурштынавым шляху. Пакуль немцы не прыйшлі і не асядлалі вусьце, Нёман быў багатай ракой».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Дыслексія ў дзіцяці: якія прыкметы бацькам трэба не прапусціць?

У беларускіх крамах з'явіліся турэцкія чорныя кавуны. Якія яны на смак6

Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек4

«Лакацыя скача па зусім розных месцах, з машынай быў бы піпец». Што кажуць беларусы, якія наведваюць Расію17

Іспанія адмовілася ад скандальнага плана пабудаваць першую ў свеце ферму па развядзенні васьміногаў9

Старыя карпусы завода «Луч» у Мінску перабудуюць пад бізнэс-цэнтр і медкомплекс. Праект вынесены на абмеркаванне

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы41

За тры месяцы грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд1

У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць