Грамадства99

Ананіч прапануе Расіі разам супрацьстаяць дэзінфармацыі ў інтэрнэце

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч прапануе Расіі разам супрацьстаяць у інтэрнэце інфармацыі пра нібыта невырашальныя супярэчнасці ва ўзаемаадносінах дзвюх краін. Пра гэта яна заявіла сёння на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Інфармацыйнае асяроддзе ў сілу развіцця новых тэхналогій здольнае несці ў сабе як стварэнне, так і разбурэнне. Часам менавіта ў інтэрнэце грамадскасці нашых краін падкідваюцца тэзісы пра нібыта існуючыя невырашальныя супярэчнасці ў нашых узаемаадносінах. Думаю, што такой інфармацыі трэба супрацьстаяць разам, у тым ліку выразна артыкулюючы дзяржаўную пазіцыю, якая рэальна адлюстроўвае стан спраў у тым ці іншым кірунку», — заявіла Лілія Ананіч.

Паводле яе слоў, у Беларусі бесперашкодна распаўсюджваюцца ўсе галоўныя расійскія каналы - гэта адзначалі на форуме і прадстаўнікі Расіі. Беларусь у сваю чаргу сур'ёзна разлічвае на пашырэнне інфармацыйнага поля міжнароднага канала «Беларусь 24», які сёння транслюецца ў Расіі. На форуме таксама агучвалася ідэя, сутнасць якой заключаецца ў тым, што тэлеканал ТРА можа стаць добрай платформай для рэгіянальных тэлеканалаў дзвюх краін.

«Вельмі прыемна, што тэма сродкаў масавай інфармацыі ў гуманітарным кантэксце гучыць як адна з важных. Упэўненая, што інфармацыя Беларусі і Расіі будзе заўсёды стваральнай на карысць дзвюх краін і народаў», - рэзюмавала Лілія Ананіч.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць